Авторизация
 

Светла і цёпла ў дамах і на вытворчасці ў Міёрскім раёне

 Мы ганарымся сваёй прафесіяй, якая заўсёды запатрабавана. Ад нашай зладжанай і стабільнай работы напрамую залежыць якасць жыцця кожнага чалавека.

Энергетыкаў заўсёды адрознівала прафесійная салідарнасць. Функцыянаванне галіны немагчыма ўявіць без адзінай энергасістэмы. І наш калектыў дзейнічае як цэласны механізм. Штодзённая праца накіравана на паляпшэнне на- дзейнасці і якасці энергазабеспячэння, а таксама на бесперабойную работу электрасетак. Даводзіцца выконваць значныя аб’ёмы вытворчых задач. Сёлета дасягнулі высокіх паказчыкаў па паляпшэнні стану размеркавальных сетак: капітальна адрамантавалі 70 кіламетраў ліній 10 кВ і 90 км 0,4 кВ, а таксама 52 падстанцыі. У планах яшчэ шмат. Надвор’е дадае клопатаў. Энергетыкі неаднойчы даказвалі сваю гатоўнасць у любы час, пры любых абставінах і кліматычных умовах абслугоўваць лініі і энергааб’екты. Дзякуючы гэтаму без збояў дзейнічаюць іншыя арганізацыі раёна, заўсёды светла і цёпла ў дамах.


 Наша работа базуецца на даўно адкрытых законах і тэхналогіях. Між тым многае залежыць ад людзей, іх умення, вопыту і адносін да справы, мужнасці і вытрымкі ў экстрэмальных сітуацыях. Пакуль у калектыве працуюць тыя, хто лічыць энергетыку сваім лёсам, спажыўцам нечага хвалявацца. Сярод такіх дыспетчар РДС Валерый Шульга, электраманцёры Міхаіл Колас, Павел Язёнак, Андрэй Пухальскі, Віктар Вайсковіч, вадзіцель Сяргей Бунта. Яны ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі галаўнога прадпрыемства. Многім абавязаны ветэранам галіны, якія заклалі падмурак энергетычнага комплексу нашага раёна, перадалі веды і вопыт наступнаму пакаленню спецыялістаў.


 Мы стаім на парозе новага 2020 года. Сустракаючы свята, будуем планы, думаем, чым парадаваць родных і блізкіх. Няхай здзейсняцца ўсе надзеі, а год прынясе больш нагод для радасці.


Калегам жадаю безаварыйнай работы, упэўненасці ў заўтрашнім дні, здароўя і дабрабыту! Хай радасць, святло і цяпло не пакідаюць вашы дамы, хай мацуюцца дынастыі энергетыкаў! Усім светлых перспектыў на ўсеагульны дабрабыт.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Уладзімір ПЯТКЕВІЧ,
начальнік Міёрскага РЭС.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 апреля 2021
Алексей, Георгий, Марк, Николай, Платон, Семен

Именины 17 апреля 2021
Адриан, Вениамин, Георгий, Иван, Иосиф, Никита, Николай, Федор, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта