Авторизация
 

18 снежня адзначаюць прафесійнае свята работнікі міёрскага загса

 На аб’ектывы фота- і відэакамер яны прывыклі не звяртаць увагі. У іх справе не будуць лішнімі акцёрскія здольнасці, але важнымі прафесійнымі якасцямі называюць камунікабельнасць і ўважлівасць. Іх работа звычайна асацыіруецца з рэгістрацыяй шлюбаў, на самой справе службовых абавязкаў у супрацоўнікаў органаў загса куды больш.


Для начальніка аддзела загса Ірыны Юхно і галоўнага спецыяліста Таццяны Зарудніцкай сёлетняе прафесійнае свята асаблівае. Ірына сустракае яго ўпершыню, Таццяна пасля працяглага перапынку. Да абавязкаў прыступілі летам. Іх папярэдніцы Вольга Галімбоўская і Вольга Юнок цяпер даглядаюць сваіх сына і дачушку. Справы ў аддзеле ідуць у звыклым рэжыме.


– Наведвальнікі штодня. Бывае, за дзень чалавек дваццаць прымаем, часам два – тры прыйдуць. Адны за даведкай, другія нараджэнне дзіцяці зарэгістраваць, трэція падаць заяву на рэгістрацыю шлюбу, – расказвае Таццяна Зарудніцкая.


Службовыя абавязкі ёй не ў навінку. Была тут спецыялістам з 2004 па 2009 год. Затым працавала ў сектары па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама. Зноў вярнулася да знаёмых спраў.


– Спрашчаюць работу інфармацыйныя тэхналогіі, – заўважае Таццяна Рыгораўна. – Праз спецыяльную праграму ўстаноўлена сувязь з рэгістрам насельніцтва, дзе захоўваюцца асноўныя дадзеныя грамадзян. Таму не трэба перадрукоўваць інфармацыю з пашпартоў. Раней усю дакументацыю вялі ад рукі.


У сучасных рэаліях прыгожы почырк для работнікаў загса неабавязковы. Але па-ранейшаму не абысціся без павышанай увагі. Важна быць стрэсаўстойлівым. Часам даводзіцца мець справу з загадзя настроенымі на канфлікт наведвальнікамі.
У ліку пытанняў, па якіх звяртаюцца ў аддзел загса, – перамена імя і прозвішча. Гэта магчыма пры наяўнасці абгрунтаваных прычын. Напрыклад, немілагучнасць або неадпаведнасць імя ў дакументах з тым, якім называюць чалавека па жыцці.


– Працэдура даволі працяглая, – заўважае начальнік аддзела Ірына Юхно. – Мы збіраем неабходныя матэрыялы і перадаём іх на праверку ў раённы аддзел унутраных спраў. Пасля рыхтуем заключэнне і накіроўваем у Галоўнае ўпраўленне юстыцыі аблвыканкама. Там прымаюць рашэнне. Калі яно станоўчае, уносім змяненні ў адпаведныя дакументы.


Яшчэ паўгода таму Ірына Сяргееўна мела агульнае ўяўленне пра тое, чым займаюцца работнікі загса. Пасля вучобы на факультэце права ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце працавала вядучым спецыялістам па кадрах у Міёрскай ПМК-55. Новыя абавязкі асвойвала з адказнасцю і цікавасцю.


 – Прыемныя моманты ў рабоце – рэгістрацыя нараджэнняў і шлюбаў. Першым часам вельмі хвалявалася, стоячы перад жаніхом і нявестай, іх гасцямі, – успамінае яна. – Сёлета з 86 шлюбаў 77 – першыя. Больш за ўсё маладых ва ўзросце 31 – 35 гадоў. Да канца года заяў на рэгістрацыю шлюбу пакуль няма, а вось на 20 чэрвеня 2020 года ўжо дзве пары запісаны.


Па меркаванні работнікаў загса, дзень нараджэння сям’і ніяк не ўплывае на дабрабыт і надвор’е ў доме. Заўважылі, што майскія шлюбы аказваюцца больш трывалымі, чым заключаныя 14 лютага. Тут прыкметы не працуюць.


Дарэчы, нярэдка звяртаюцца ў аддзел загса за даведкамі аб адсутнасці запісаў акта аб заключэнні шлюбу. Яны патрэбны беларусам, якія збіраюцца ажаніцца ці выйсці замуж за мяжой. Сёлета выдалі 26 такіх даведак. Нашы землякі ствараюць сем’і ў Расіі, Германіі, Латвіі, Чарнагорыі, Аб’яднаных Арабскіх Эміратах.


Справа работнікаў загса не з тых, дзе папера ўсё сцерпіць. Дакументы патрабуюць пільнасці і дакладнасці. А наведвальнікі – добразычлівасці і ўважлівасці. Важна знайсці баланс.

Па стане на 16 снежня ў аддзеле загса Міёрскага райвыканкама зарэгістравана 97 нараджэнняў і 86 шлюбаў.

Імянны хіт-парад

Супрацоўнікі аддзела загса расказалі пра папулярныя і рэдкія імёны, якія бацькі выбіраюць сваім дзецям.
Сярод дзяўчынак лідзіруюць Сафія (дзевяць), Ганна (шэсць), Ульяна і Ксенія (па пяць), Марыя і Паліна (па чатыры). Рэдкія імёны – Міласлава, Дамініка, Евангеліна, Кіра, Васіліса, Каміла.
Найбольш распаўсюджаныя імёны хлопчыкаў – Ягор, Арсеній і Кірыл (па пяць), Мікіта і Максім (па чатыры). У ліку рэдкіх – Міраслаў, Марат, Рустам, Назар, Глеб, Макар, Гардзей.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 июня 2021
Мария, Ефрем

Именины 23 июня 2021
Александр, Алексей, Андрей, Василий, Герасим, Иван, Игнатий, Илья, Иннокентий, Кузьма, Макар, Николай, Павел, Тимофей, Анна, Антонина, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта