Абласны тур рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур прайшоў у суботу, 7 снежня, у Верхнядзвінску. Удзельнічала ў ім творчая каманда з Міёрскага раёна.
Міёршчыну на фестывалі прадстаўлялі саліст раённага Дома культуры Сяргей Філіпаў, кулінары Святлана Сосік з Туркова і ўдзельніца клуба «Цвецінскія прысмакі» Ксенія Красько.
– Святлана Сосік прыгатавала тры стравы мардоўскай нацыянальнай кухні. Цвецінцы накрылі стол з 12 беларускіх ласункаў, – удакладняе намеснік дырэктара Міёрскага РДК Аляксей Гайдзель. – Нашы кулінары занялі трэція месцы. Сяргей Філіпаў адзначаны дыпломам удзельніка. Лічу, што свой край міярчане прадставілі годна.
Фота для ілюстрацыі.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.