Авторизация
 

Пазнаёміліся міёрскі клуб "Бажэна" з верхнядзвінскім "Сучаснікам"

 Цёплымі абдымкамі, песнямі пад гармонік, прыемнымі сюрпрызамі замацавалі знаёмства міёрскі клуб «Бажэна» і народны клуб цікавых сустрэч «Сучаснік» з Верхнядзвінска. Сустрэча адбылася ў раённай бібліятэцы.

Такое ўражанне, што ўдзельнікі аб’яднанняў пасябравалі яшчэ да таго, як пазнаёміліся. Гасцей бажэнаўцы сустракалі як добрых сваякоў, з якімі даўно не бачыліся. Верхнядзвінцаў уразілі цёплы прыём і пазітыў.
 Як пачаць знаёмства? Са змястоўнага расповяду пра сябе. Гісторыю клуба «Бажэна» прыгадала яго летапісец – бібліятэкар Таццяна Цыцыліна. На першае пасяджэнне ўтворанага ў 2002 годзе пры раённай бібліятэцы аб’яднання прыйшлі чатыры жанчыны.

Цяпер у «Бажэне» 18 пастаянных удзельнікаў. Светлую памяць пакінула пра сябе Валянціна Рус, якая больш за дзесяць гадоў кіравала клубам. З 2014-га камандуе парадам Ірына Гушча. Адзначаюць асабістыя даты і каляндарныя святы, для кожнай сустрэчы рыхтуюць сцэнарыі з сюрпрызамі і забавамі. Лёгка знаходзяць сяброў. У іх ліку чэраскі клуб «Суседачкі», дзісенскі «Залаты ўзрост».


Цяпер і верхнядзвінскі «Сучаснік». Яго можна назваць старшым таварышам. Дзейнічае з 1993 года, у 1996 атрымаў званне народнага. Кіраўнік аб’яднання Зінаіда Жырова расказала, што ўдзельнікаў клуба таксама збіраюць разам святочныя нагоды, у гасцях часта бываюць творчыя і вядомыя асобы. У самім аб’яднанні людзі цікавыя.

 Гумарыстычнымі вершамі павесяліў Антон Бубала – ганаровы грамадзянін Верхнядзвінскага раёна, педагог, журналіст, паэт. Падарыў бажэнаўцам зборнікі сваіх твораў. Доктар Пётр Квяцінскі – аматар здаровага ладу жыцця і веласіпедных прагулак. Яго маршруты вымяраюцца дзясяткамі, а то і сотнямі кіламетраў.


Віншаванні і падарункі для імяніннікаў, вершы і песні, конкурсы і танцы запоўнілі сустрэчу. Атмасфера панавала нязмушаная, добразычлівая, творчая. Гумарыстычных нотак дадалі бабка-траўніца Агатка і яе сяброўка Ганна, ролі якіх выдатна сыгралі бібліятэкары Вольга Федуковіч і Таццяна Цыцыліна. Дзяліліся жартоўнымі рэцэптамі для добрага самаадчування, частавалі жывой вадой. Смеху было шмат. А ён, як вядома, найлепшы лекар. І прадвеснік трывалых цёплых зносін.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 8 мая 2021
Василий, Марк, Сергей

Именины 7 мая 2021
Алексей, Валентин, Иннокентий, Иосиф, Леонтий, Николай, Сергей, Елизавета

Госці краін

free counters
Партнеры сайта