Ведется благоустройство улицы Коммунистической в Миорах

 Намеснік старшыні райвыканкама Леанід Лясовіч лічыць, што нават снежаньскае надвор’е дазволіць выкарыстаць магчымасці для апошніх сёлетніх штрыхоў па добраўпарадкаванні райцэнтра.

 Цяпер узмоцнена вядзецца ўстаноўка бардзюрных камянёў, укладка пліткі на тратуарах шырынёй 2 метры 25 сантыметраў па абодвух баках вуліцы Камуністычнай, уладкоўваюцца пешаходныя пераходы.

Усяго на работах, генеральным падрадчыкам якіх выступае «Віцебскаблдарбуд», трэба асвоіць больш за 180 тысяч рублёў. Гэтым займаюцца спецыялісты ДРБУ-203, іх калегі з Глыбокага, меліяратары Міёрскага і Язненскага ПМС, камунальнікі УП ЖКГ. На наступны год застаецца асфальтаванне, замена пэўнай колькасці трубапераездаў на больш шырокія.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.