Авторизация
 

У Міёрскі карэкцыйны цэнтр наведаліся фіксікі з вясёлымі забавамі

 Традыцыйны дзень адчыненых дзвярэй у раённым Цэнтры карэкцыйна-развівальнага навучання і рэабілітацыі прайшоў 
у святочнай атмасферы і цёплай кампаніі.

Ва ўтульнай зале папяровыя белыя сняжынкі і стракатыя паветраныя шары. Пад гучныя апладысменты дарослых выхаванцы карэкцыйнага цэнтра займаюць свае месцы. Яны чакалі свята і рады сустрэчы. Пра гэта гавораць іх эмоцыі.

Дзеці, якія наведваюць цэнтр, жывуць у асобным свеце. Але, як і кожнаму з нас, ім патрэбны дабрыня, увага, чуласць, заўважыла дырэктар установы Вольга Мілашэвіч, вітаючы гасцей. Як і ўсе дзеці, гэтыя хлопчыкі і дзяўчынкі любяць святы і гульні.
Забаўлялі дзяцей і дарослых вясёлыя фіксікі. Іх ролі сыгралі супрацоўнікі цэнтра Марына Трубач, Вольга Пазняк, Святлана Гром і Валянціна Пахірка. Разам з імі малыя рамантавалі тэхніку, праводзілі эксперыменты з магнітам, танцавалі.
Сюрпрыз для сваіх суседзяў – вясёлы танец і падарункі – падрыхтавалі выхаванцы дзіцячага сада № 3.


 – Штогод у Дзень інвалідаў ладзім святочную праграму, запрашаем сяброў, – гаворыць намеснік дырэктара Жанна Кураш. – Такія мерапрыемствы патрэбны не толькі дзецям. У зносінах з нашымі выхаванцамі дарослыя вучацца лепш разумець іх праблемы і патрэбы, прымаць іх такімі, якія яны ёсць. Дзеткі з абмежаванымі магчымасцямі, як і ўсе, заслугоўваюць увагі і любові.

СЛОВЫ ЎДЗЯЧНАСЦІ
Калектыў і выхаванцы цэнтра карэкцыйна-развівальнага навучання і рэабілітацыі кажуць «Шчыры дзякуй!» за цеплыню і падтрымку сваім сябрам. У іх ліку аддзел па адукацыі, тэрытарыяльны цэнтр, раённая арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага крыжа, валанцёры атрада «Крылы дабрыні» з СШ № 3 імя Я. Томкі, магазін «Радуга», індывідуальны прадпрымальнік Ларыса Кузьміна, пастар царквы «Благадаць» Валянцін Гоч і ўсе, хто аддае часцінку сваёй душы асаблівым дзецям.
Асобныя словы ўдзячнасці раённаму Дому культуры за касцюмы.

Фотаматэрыял аўтара.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 943
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 194
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 74 089
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 767
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 254
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 337
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 490
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 января 2020
Василий, Виктор, Владимир, Георгий, Григорий, Дмитрий, Евгений, Емельян, Иван, Илья, Михаил, Юлиан, Василиса, Доминика

Именины 20 января 2020
Василий, Иван, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта