Авторизация
 

Хутка Міёрскі металапракатны завод выпусціць першую прадукцыю

 Снег работы не стрымлівае. Так ахарактарызаваў становішча на будаўнічай пляцоўцы ММПЗ генеральны дырэктар Пётр Шымуковіч. Пад адкрытым небам тут людзі яшчэ працуюць, але не ў надта вялікіх маштабах. Пагоркаў свежай зямлі прыкметна паменела, вядзецца добраўпарадкаванне.

Са сваімі работамі справіліся чыгуначнікі, з дня на дзень актам будзе аформлена здача ў эксплуатацыю пад’язных пуцей. Асноўныя дарогі вакол галоўнага корпуса лістапракатнага цэха амаль поўнасцю, за выключэннем невялікага ўчастка, высыпаны друзам. Рыхтуецца цвёрдая аснова пад пад’езды да прыбудоў. Забетаніравана аснова пад аўтамабільныя вагі. Канчаткова набывае прадугледжаны дызайнерамі знешні выгляд галоўны адміністрацыйны корпус – заканчваецца ўстаноўка шкляных фасадных панэляў.


Для Пятра Мікалаевіча важна, што падтрымліваецца неабходны тэмпературны рэжым у лістапракатным цэху і іншых памяшканнях, дзе ідзе мантаж абсталявання. Наведзены парадак ля і пад рэверсным пракатным станам RСМ, з якога пачынаецца вытворчы працэс. На фінішы мантаж лініі ачысткі металічнага ліста ЕСL, поўнасцю ўстаноўлены каўпаковыя печы апальвання ВАF, на 85 % гатовы стан карэкціроўкі таўшчыні металічнага ліста DСR, працягваюцца работы на самай працяглай 185-метровай лініі луджэння ЕТL.


Мяне ж асабліва цікавіў стан вялікай пляцоўкі прыёму сыравіны, на якой месяц таму будаўнікі яшчэ вязалі арматуру. «Яна на 93 % заліта бетонам», – запэўніў генеральны. А гэта значыць, што ў студзені пляцоўка поўнасцю будзе гатова прымаць з чыгуначных вагонаў важкія рулоны гарачакатанага металу. Часткова гэта можна рабіць ужо цяпер, а першая партыя ў 75 тон ад розных пастаўшчыкоў чакаецца ў сярэдзіне наступнага месяца. Магчыма, тады і будзе дадзены старт пачарговаму пачатку пуска-наладкі, пракруткі і праверкі абсталявання.


Магчыма, я паспяшаўся з такой высновай, але надзеі вялікія, бо непасрэдна будаўнічыя работы на знешніх прыбудовах закончаны, працягваецца напаўненне іх абсталяваннем. Галоўная майстэрня таксама ў асноўным гатова, засталося вызваліць яе ад каштоўнага, пераважна электратэхнічнага, абсталявання. Даўно ў гатоўнасці паніжальная электрападстанцыя. На энергацэнтры ўстаноўлены два паравыя катлы і кагенерацыйныя ўстаноўкі. Цяпло пададзена ў кампрэсарную, там адладжваецца сістэма кіравання.
Закрыты перыметр будынка водападрыхтоўкі, цяпер заканчваецца ўцяпленне даху, што дазволіла разгарнуць мантаж абсталявання. І тут не за гарамі здача ў эксплуатацыю.


На ачысных збудаваннях бетонныя работы завершаны, праведзена вертыкальная планіроўка наваколля, закончана выпрабаванне на водапранікальнасць рэзервуараў шасціметровай глыбіні. Чакаецца паступленне спецыяльнага абсталявання.
На будоўлі менее людзей: цяпер іх не больш за паўтысячы. Паступова вывозяць свае вагончыкі-бытоўкі падрадныя і субпадрадныя арганізацыі, якія выканалі вызначаныя работы. Працягваецца фарміраванне пастаяннага калектыву металаапрацоўшчыкаў. Ужо цяпер у ім больш за 300 спецыялістаў і рабочых. Чарговая група аператараў заканчае вучобу ў навучальным цэнтры Магнітагорска. Адтуль нядаўна прыйшла прыемная навіна: на конкурсе прафмайстэрства будучыя работнікі пакуль нікому не вядомага Міёрскага металапракатнага завода ўжо паспелі станоўча сябе зарэкамендаваць.
Чакаем ад іх канкрэтнай справы і ў родных сценах. Ужо хутка.

Фота прадастаўлена адміністрацыяй ММПЗ.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 934
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 145
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 73 871
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 742
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 230
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 337
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 488
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 января 2020


Именины 18 января 2020
Григорий, Иосиф, Лукьян, Матвей, Роман, Сергей, Евгения, Полина, Татьяна, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта