Авторизация
 

Ляжыць мацярык на падкове Дзвіны

 Нядаўна рэдакцыя і я асабіста атрымалі па дзве кнігі ад Сяргея Панізьніка – напамін пра «плён 60 гадоў творчасці», якую Сяргей Сцяпанавіч пачынаў у нашай раёнцы выпускніком Лявонпальскай дзесяцігодкі ў далёкім 1959-м. Першае выданне «Абліччы сустрэчаў» ужо чыталі – зборнічак вандроўніка, як адзначыў аўтар, пабачыў свет два гады таму. Ён невыпадкова пачынаецца вершам «Хачу Айчынай звацца» пра абшар, зусім не вузенькі, абарыгенаў ля конікаў з аброцямі, і наогул – нас ля гасцінца многа, і мы ўзнадзеім Бога! Гэта сапраўды так, калі размова ў празаічных абразках ідзе пра такіх творцаў, як стваральнікі песні «Верасы» Іосіф Скурко, Ігар Лучанок, Віктар Вуячыч. Пра пранікліва-лірычнага Аляксея Пысіна. Пра хроснага для Сяргея Сцяпанавіча ў паэзіі Рыгора Барадуліна, рупліўца-працаўніка на ніве беларускай гісторыка-дэтэктыўнай літаратуры Уладзіміра Караткевіча, генія ваеннай прозы Васіля Быкава, класікаў Максіма Танка, Генадзя Бураўкіна, Івана Мележа… Нават пералічыць усіх напатканых на жыццёвым шляху беларускіх творцаў, узгадаць іх сувязі з талентамі суседніх краін няпроста.

Кожная сустрэча з імі – асабісты погляд нашага паэта-земляка на імгненне жыцця іншага таленавітага чалавека, эмацыянальны дадатак да яго (і асабістай) біяграфіі.
Своеасаблівым дапаўненнем, працягам тых сустрэч можна назваць нядаўнюю кнігу Сяргея Панізьніка «На падкове Дзвіны», якая выйшла ў сталічным выдавецтве «Тэхналогія» зусім нядаўна. Анатацыя сведчыць, што ў яе ўвайшлі не толькі добра вядомыя пярлінкі паэта, але і новыя. З мацерыка паміж Дзісной і Друяй сабраў творца галасы продкаў, землякоў і сяброў, каб сцвердзіць: «была малой Радзіма, а з намі – узрасла!»


Укладальнік Аксеня Тарасевіч называе гэтую «падкову» радаводнымі вытокамі, «месцам сілы» Сяргея Сцяпанавіча. Яна адзначае, што ў новай кнізе «дасведчаны крытык не ўбачыць… мудрагелістых метафар і складаных формаў – але будзе здзіўлены, як арыгінальна, натуральна, а галоўнае, шчыра гаворыць аўтар пры жыццёвыя, філасофскія рэчы».


150 старонак зборніка «На падкове Дзвіны» (дарэчы, менавіта такую назву Сяргей Сцяпанавіч калісьці прапаноўваў для неажыццёўленага да гэтага часу праекта – зборніка твораў «Літаратурнай Міёршчыны») утрымліваюць сем раздзелаў.


Тут люд паспаліты ў шчодрую жменьку
замоўныя словы збіраў для вясны.
Выношу і я яравую сявеньку –
хай збожжа расце на падкове Дзвіны.


Кніга пачынаецца з раздзела «Зялён наш бор!» Ён пра тое, дзе нараджаюцца вершы, дзе сам з’явіўся на свет – міёрскі бераг Прыдзвіння. Невыпадкова частыя спасылкі на песні з дыска «Пад ясну зарыцу», запісаныя Сяргеем Сцяпанавічам у родных мясцінах у 1968 – 1969 гадах.


 Наступная частка вершаў – пра малую радзіму, што ў абшарах ад Друі да Дзісны, пра родных па крыві і духу людзей. Сярод іх Франц Сіўко, што «ў Калізей нясе ад жорнаў млён», музыка Віктар Рагоўскі («быць з Віктарам – свята!»), дзіснянка Вольга Грыцук («Жыла ў Дзісне з Дуброўскімі, Ластоўскімі, тут чула Жаўняровіча псалмы…»), настаўніца і краязнаўца Зінаіда Лакотка («Злучалі Вы ў жыцці прасветлінкі»), паэт – зямляк з Магілёва Анатоль Канапелька («Ён і сёння дапаможа абагрэцца з раздарожжа песняю матулінай»). А яшчэ ўнучка Яна, хрышчоная ў Лявонпалі, сястра Ніна…


Я перад вамі ў поўным зборы.
Што Бог паслаў – усё са мной:
У памяці Лявонпаль, Мёры
І зоры над маёй Дзвіной.


Пра духоўнае багацце беларускага краю, бескарыслівае служэнне і адраджэнне Бацькаўшчыны – творы раздзела «Літара Тура», дзе Тур – летапісны князь тураўскі, брат Рагвалода полацкага. Шырыня ахопу творчых асоб і іх лёсаў ад Францішка Скарыны і Янкі Купалы – да фалькларыста Арсенія Ліса і акадэміка Вацлава Ластоўскага, твораў Пімена Панчанкі, Максіма Лужаніна, Яна Скрыгана, Вольгі Іпатавай… Больш блізкіх да нас тэрытарыяльна, калі так да месца сказаць, Язэпа Драздовіча і казачніцы Алена Масла.


Раздзел «Жніво жыцця» аб’ядноўвае вершы праблемна-гістарычнага, нават трагічнага зместу. Невыпадкова «Рэквіем па ахвярах Асвейскай трагедыі» заканчваецца радкамі «Нам для Памяці і трэба: адухоўленае неба, уваскрослая зямля». Напамін пра неба – яно палала чырванню за Дзвіной над Асвеяй, як нарадзіўся Сяргей Сцяпанавіч. Тая зарніца суправаджае яго і цяпер. Тут жа творы пра тых, хто захоўвае памяць мінулага – найперш Антон Бубала (пачынаў настаўнічаць у нашых Гаранях) і Вітольд Ермалёнак, многія іншыя.


Уражанні ад сустрэч і падарожжаў, пераклады і ўласныя словы песень – у наступных раздзелах, а напрыканцы, «Каб сустрэчы ўвекавечыць», зноў творы-прысвячэнні землякам. Сяргей Сцяпанавіч прыгадвае Генрыка Дмахоўскага, Яна Курыльчыка, Галіну Тычка, Генадзя Дзямешку, Святаслава Крупеньку, Уладзіміра Пучынскага, Васіля Філіповіча, Германа Кірылава. Друкуе прысвячэнні Пятру Сушко, Галіне Загурскай…


Хто з мёрскай зямлі? Уплятайцеся ў крону:
Апёрся камель на падкову Дзвіны!

Фотаматэрыял для ілюстрацыі.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 966
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 344
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 74 561
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 825
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 310
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 349
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 501
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 января 2020
Галактион, Илья, Макар, Петр, Татьяна

Именины 24 января 2020
Виталий, Владимир, Иосиф, Михаил, Николай, Степан, Терентий, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта