Авторизация
 

У цяжкай сітуацыі не асуджайце - падтрымайце

 Беларусь займае пятае месца ў свеце і трэцяе ў Еўропе па колькасці суіцыдаў. Паводле статыстыкі, жанчыны часцей спрабуюць накласці на сябе рукі, але колькасць завершаных самазабойстваў значна вышэй у мужчын. Схільныя да такіх неабдуманых учынкаў і дзеці, асабліва падлеткі.

Большасць спроб развітацца з жыццём – гэта следства сур’ёзных псіхічных расстройстваў: глыбокай дэпрэсіі, шызафрэніі, біпалярнага расстройства, дэменцыі, псіхапатыі і іншых паталогій. У падлеткаў спробы часцей бываюць справакаваны жаданнем прыцягнуць увагу. Незалежна ад таго, што прымусіла задумацца пра ўчынак, рэалізуецца ён не адразу. Таму папярэднічае пэўны перыяд часу, калі паводзіны чалавека становяцца суіцыдальнымі.


Пра іх сведчаць:
неўласцівая раней стамляльнасць, вяласць, абыякавасць ці раптоўны спакой;
хранічнае парушэнне сну, бяссонніца, страта апетыту, псіхалагічныя праблемы;
трывожнасць, агрэсія, страх, парушэнне псіхалагічнай раўнавагі;
агідныя адносіны да свайго знешняга выгляду;
размовы пра смерць, павышаны інтарэс да выпадкаў суіцыду, наведванне сайтаў з іх апісаннем;
ужыванне алкаголю ці наркотыкаў;
набыццё агнястрэльнай зброі, медыкаментаў і г. д.;
папярэднія ці нядаўнія спробы ўчынення суіцыду;
выпадкі ў сям’і ці блізкім акружэнні;
спадчынная схільнасць да дэпрэсіі ці псіхічных расстройстваў.


Асабліва важная сучасная псіхалагічная дапамога пры суіцыдальных паводзінах падлеткаў. Нельга забывацца, што псіхалагічныя матывы, якія штурхаюць іх да самазабойства, могуць быць нязначнымі з пункту погляду дарослых. «Трагедыі» накшталт двойкі і пагрозы пакарання за яе, жорсткага жарту ці здзекаў аднагодкаў, забароны бацькоў на сяброўства з пэўным чалавекам ці карыстання інтэрнэтам могуць рэзка змяніць паводзіны падлетка і прывесці яго да імпульсіўнага рашэння.


Трэба насцярожыцца,
калі ў падлетка:
пасіўнасць і абыякавасць да ўсяго, што адбываецца навокал;
нізкая самаацэнка, незадаволенасць сабой, сваім становішчам сярод аднагодкаў і знешнім выглядам;
няўменне знайсці сабе цікавы занятак ці захапленне;
неўраўнаважанасць, агрэсіўнасць, імпульсіўныя ўчынкі, псіхалагічны дысбаланс;
дэпрэсія, навязлівыя ідэі, фобіі і г. д.
змрочны настрой, трагічныя думкі, размовы пра смерць, павышаны інтарэс да трагедый у кіно, літаратуры, навінах;
сацыяльнае адрыванне (адсутнасць сяброў у школе, дрэнныя адносіны з бацькамі, здзекі аднагодкаў і г. д.);
цяжкасці з канцэнтрацыяй увагі, забыўлівасць;
прыём наркотыкаў, спайсаў, іншых таксічных рэчываў ці алкаголю.


Часцей за ўсё ў юным узросце смерць успрымаюць не як канец жыцця, а як пераход у іншы стан, як сон, пасля якога можна прачнуцца. Суіцыдальныя паводзіны ў падлеткаў заразныя. Калі хтосьці з маладзёжных куміраў, сяброў ці знаёмых учыняе самазабойства, часта гэта правакуе ўсплёск падобнага настрою ў цэлай групы моладзі.


Самы часты від
Хто першы дадумаўся так пазбаўляць сябе жыцця, невядома. Але ўжо ў бібліі Іуда Іскарыёт учыніў суіцыд праз павешанне. Дагэтуль ён распаўсюджаны, бо не патрабуе складаных прыстасаванняў і навыкаў.
У народзе бытуе меркаванне, што павешанне – штосьці несур’ёзнае, працэс, які лёгка спыніць без наступстваў для арганізма. Вырашыў павешацца, павіс, а пасля раптам перадумаў, падцягнуўся на магутных руках, вызваліўся з пятлі, аддыхаўся і далей пайшоў. Аднак гэта не так. Пасля зацягвання пятлі на шыі чалавек амаль адразу губляе прытомнасць і не можа выканаць самастойныя мэтанакіраваныя дзеянні. Смерць наступае на працягу некалькіх хвілін.


Удзел і даверлівая размова
Каб дапамагчы адумацца, часцей за ўсё неабходны ўдзел і даверлівая размова. Шчыры інтарэс і разуменне дазволяць адчуць, што чалавек неабыякавы акружаючым. Неабходна весці дыялог такім чынам, каб ён усвядоміў бессэнсоўнасць свайго ўчынку, а таксама наступствы яго для блізкіх людзей. Важна не выказаць асуджэнне, а падзякаваць за давер і шчырасць.
Ва ўсялякім выпадку даросламу ці дзіцяці патрэбна псіхатэрапеўтычная дапамога. Пры гэтым важна патлумачыць, што ўмяшальніцтва ўрача – не абавязкова заключэнне ў псіхіятрычную бальніцу.
На першым этапе спатрэбіцца ўстанавіць кантакт з пацыентам і прадаставіць яму магчымасць выказацца. Як правіла, пасля няўдалага пакушэння на самазабойства чалавек ахвотна вылівае свае пачуцці ў працяглым маналогу, у выніку яго стан становіцца больш спакойным. Можна пераходзіць да высвятлення прычын, якія сталі нагодай для глыбокага псіхалагічнага крызісу. На гэтым этапе задача псіхатэрапеўта – адагнаць негатыўныя думкі, пазбавіць ад адчування безвыходнасці, падняць самаацэнку і ўпэў- ніць, што псіхалагічныя праблемы і цяжкі эмацыянальны стан – з’ява часовая, і ўсе складанасці пераадольныя.
Наступны этап – выпрацоўка мер для ліквідацыі крызіснай сітуацыі. Псіхатэрапеўт дапамагае пацыенту надаць асаблівую ўвагу псіхалагічным праблемам, паверыць у свае сілы і скласці план пераадолення сітуацыі.

Фота для ілюстрацыі.

Ніямадзін АСЛАНАЎ, судмедэксперт.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 799
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 82 590
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 70 003
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 289
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 823
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 271
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 376
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 12 декабря 2019
Даниил, Денис, Иван, Николай, Парамон, Сергей, Федор

Именины 11 декабря 2019
Алексей, Андрей, Василий, Григорий, Даниил, Иван, Константин, Николай, Павел, Петр, Рафаил, Сергей, Степан, Тимофей, Федор, Анна, Прасковья

Госці краін

free counters
Партнеры сайта