Авторизация
 

У прэзідыуме Міёрскага раённага Савета дэпутатаў прааналізавалі работу суб’ектаў прафілактыкі па абароне правоў і законных інтарэсаў дзяцей, якія пражываюць у нядобранадзейных сем’ях

 Сям’я вяла амаральны лад жыцця. Лёсам другакласніка заклапацілася камісія па справах непаўналетніх. Пачыналі з перакананняў, угавораў. Бралі ў непрасыхальных бацькоў абяцанні выправіцца. Тыя ківалі галавой, а самі крочылі ў магазін за чарговай бутэлькай. І так дзень за днём. Але аднойчы хлопчыка не дачакаліся са школы. Бацькоў выклікалі на размову ў камісію, паставілі перад выбарам: мяняецца лад жыцця ці дзіця будзе выхоўвацца ў сацыяльным прытулку. Толькі тады дарослыя зразумелі, што іх не страшаць. Задумаліся, што прамянялі сына на выпіўку. Агледзеліся, у якіх умовах жывуць. Гэта быў удар, які апрытомнеў сям’ю і прымусіў вярнуцца да нармальнага ладу жыцця. 

Ужо на працягу дзесяці гадоў Дэкрэт № 18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем’ях» даказвае сваю эфектыўнасць, у тым ліку ў нашым раёне. Паспяхова прымяняюцца нормы пастановы Савета Міністраў № 22, якія набылі моц 1 лютага 2019 года.


Як адзначыла намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Алена Пацеенак, у раёне выпрацаваны механізм міжведамаснага ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў і арганізацый па выяўленні неспрыяльнай абстаноўкі для дзяцей, склалася сістэма работы з праблемнымі сем’ямі. Накіроўваюць яе каардынацыйны савет, камісія па справах непаўналетніх. Галоўная мэта – захаваць сям’ю, а калі гэта немагчыма – зберагчы непаўналетніх ад гора-бацькоў.


Каб разабрацца ў прычынах крызіснай сітуацыі, у якой апынулася сям’я, педагогі сумесна з супрацоўнікамі РАНС, медыкамі, участковымі інспектарамі міліцыі, прадстаўнікамі сельвыканкамаў, працоўных калектываў, тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва правялі 100 сацыяльных расследаванняў і далі заключэнне пра наяўнасць небяспечных умоў. Вызначылі неабходныя меры па ўзнаўленні здольнасці бацькоў выхоўваць, навучаць і забяспечваць дзяцей.


З устаноў адукацыі ў каардынацыйны савет паступілі 34 матэрыялы. Правялі дзевяць пасяджэнняў, у ходзе якіх 73 дзіця з 34 сем’яў прызналі ў сацыяльна небяспечным становішчы. Віной таму, у асноўным, – п’янства бацькоў. Рашэнняў тэрмінова адабраць малых сёлета не прымалі. Усіх суб’екты прафілактыкі імкнуцца накіраваць на правільны шлях. У выніку сумесных намаганняў з сацыяльна небяспечнага становішча вывелі 10 сем’яў. Тры месяцы спатрэбілася, каб нармалізавалася абстаноўка дома ў 11 дзяцей, у чатырох такое шчасце наступіла праз чатыры месяцы, праз паўгода ўсё стала інакш пад родным дахам у дзевяці непаўналетніх. На 1 лістапада па рашэнні каардынацыйнага савета рэалізуюцца мерапрыемствы ў адносінах да 43 дзяцей з 21 сям’і.


Калі працэс безвыніковы, каардынацыйны савет звяртаецца ў камісію па справах непаўналетніх з хадайніцтвам аб прызнанні дзіцяці маючым патрэбу ў дзяржаўнай абароне. З пачатку года такія меры прымянілі ў адносінах да васьмі непаўналетніх з чатырох сем’яў. Усяго трэба было ратаваць 15 з пяці сем’яў.


Некаторыя бацькі ўспомнілі пра адказнасць за родных крывінак. Дзякуючы гэтаму 11 малых вярнуліся ў біялагічныя сем’і. Дарэчы, гэта 67,5 % ад агульнай колькасці (па вобласці 58,7).


Дарослым даюць шанц выправіцца. Аднак не ўсе ім карыстаюцца. Сёлета шэсць бацькоў у адносінах да шасці непаўналетніх па рашэнні суда пазбаўлены бацькоўскіх правоў, чацвёра малых аддалі ў прыёмныя сем’і, дваіх накіравалі ў Дом дзіцяці.
Дапамагае выяўляць неспрыяльную для дзяцей абстаноўку акцыя «Сям’я без гвалту», якая згодна з распараджэннем старшыні райвыканкама праходзіць кожны тыдзень. Аднак апошнім часам, са слоў Алены Уладзіміраўны, тэрміны яе правядзення парушаюцца. Справаздачы задзейнічаных служб нярэдка фармальныя, без выкладання заўваг і парушэнняў па кожным адрасаце.


Застаецца высокі працэнт не пацверджаных паведамленняў пра сямейную нядобранадзейнасць, якія паступаюць у аддзел па адукацыі. Захоўваюцца праблемныя моманты ва ўзаемаабмене інфармацыяй паміж суб’ектамі прафілактыкі ў рамках сацыяльных расследаванняў і на этапе работы з сем’ямі, у якіх дзеці прызнаны ў сацыяльна небяспечным становішчы і маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне. На пасяджэннях грамадскіх пунктаў аховы правапарадку недастатковая мера ўздзеяння на бацькоў, якія злоўжываюць алкаголем, дапускаюць сямейныя скандалы, парушаюць працоўную дысцыпліну.


Актывізавацца заклікала старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Баніфатава:
– Толькі дысцыпліна, кантроль, аператыўнасць, адказнасць і плённае ўзаемадзеянне ўсіх арыентаваных на работу з сям’ёй і дзецьмі дапамагаюць дасягаць станоўчых вынікаў.

Фота для ілюстрацыі.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 798
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 82 589
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 69 988
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 289
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 823
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 271
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 376
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 12 декабря 2019
Даниил, Денис, Иван, Николай, Парамон, Сергей, Федор

Именины 11 декабря 2019
Алексей, Андрей, Василий, Григорий, Даниил, Иван, Константин, Николай, Павел, Петр, Рафаил, Сергей, Степан, Тимофей, Федор, Анна, Прасковья

Госці краін

free counters
Партнеры сайта