Авторизация
 

У праекта "Новае жыццё ў абмен на крышачкі" другі поспех і трэці падапечны

 Радасная навіна ў праекта «Новая жизнь в обмен на крышечки». Аднайменная група «Укантакце» паведаміла пра завяршэнне збору крышачак для дапамогі другому падапечнаму – віцебскаму хлопчыку Аляксею Сямешка.

Збор крышачак для дапамогі Алёшу распачалі ў ліпені. 1 лістапада сям’і хлопчыка прадаставілі дапамогу ў памеры 2 450 беларускіх рублёў на набыццё прагулачнай каляскі. Гэтыя сродкі выручылі ад здачы другаснай сыравіны. На перапрацоўчыя заводы ў Мінскай, Гомельскай і Віцебскай абласцях перадалі 3 820 кілаграм крышачак.


Свой унёсак у добрую справу зрабілі міярчане. У горадзе і раёне дзейнічае больш за 20 пунктаў збору крышачак. Асабліва актыўнічаюць СШ № 2 і яслі-сад № 2.


Трэці збор распачаўся ў дапамогу 16-гадоваму Андрэю Губару са Смаргоні. Дыягназ хлопца – ДЦП, спастычная дыплегія 3-й ступені. Маці выхоўвае Андрэя і яго брата адна. Актыўна падтрымлівае праект «Новая жизнь в обмен на крышечки». Андрэю патрэбна зручная інвалідная каляска, на якую ў маці не хапае сродкаў.


Дапамагчы пад сілу кожнаму – прыносьце крышачкі ў пункты збору. Нагадваем, што яны павінны быць чыстымі, без укладышаў, з маркіроўкай «2», «4» ці «5» на ўнутраным баку.

Фота для ілюстрацыі.

Кацярына РЫНКЕВІЧ. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 апреля 2021
Георгий, Григорий, Ефим

Именины 14 апреля 2021
Ефим, Иван, Макар, Сергей, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта