Авторизация
 

Абраная справа праз гады застаецца цікавай юрысконсульту Надзеі Шамшур

 «Важна пастаянна займацца самаадукацыяй і імкнуцца да прафесійнага росту», – лічыць юрысконсульт Надзея ШАМШУР.

Камунікабельнасць, стрэсаўстойлівасць, самаўдасканаленне. Без гэтых складнікаў, на думку Надзеі Яўгенаўны, не абысціся ў юрыдычнай сферы. Але самае галоўнае – быць сумленным перад самім сабой і любіць сваю справу.


– Не скажу, што марыла стаць юрыстам, але з дзяцінства ў мяне было абвостранае пачуццё справядлівасці. Заступалася за тых, каго крыўдзілі, хацела разабрацца ў складаных сітуацыях. Напэўна, гэта і прадвызначыла выбар прафесіі, – расказвае субяседніца. – Скончыла каледж у Гарадку. Працавала ў Глыбокім, дзе прайшло дзяцінства. Выйшла замуж у Міёры, уладкавалася на мясакамбінат, было гэта ў 1996 годзе.


Успамінаючы пра першыя працоўныя дні, юрысконсульт кажа, што ўсяго баялася. Што не зможа знайсці адказ на пытанне, не справіцца з заданнем, дапусціць памылкі. Тыя страхі цяпер выклікаюць усмешку. Вопытны спецыяліст упэўнена ў сабе і ведае, што безвыходных сітуацый няма.


– Бываюць складаныя моманты, даводзіцца самастойна прымаць рашэнні. Гэта вельмі адказна, бо ўплывае на фінансавы вынік, – заўважае Надзея. – Вырашаючы спрэчныя пытанні, стараюся ўлічваць інтарэсы нашага прадпрыемства і шукаць шляхі мірнага ўрэгулявання спрэчак.


Па словах юрысконсульта, яе работа – гэта 50 % зносін з людзьмі і столькі ж – з дакументамі. Штодня карыстаецца інфармацыйна-прававой базай у інтэрнэце. Пастаянна сочыць за змяненнямі ў заканадаўстве. Чытае прафесійную літаратуру. Абраная ў юнацтве справа праз гады застаецца цікавай і прывабнай.


Разам з тым Надзея Яўгенаўна ўмее размяжоўваць працоўныя клопаты і вольны час. Думкі пра работу дадому не бярэ, пакідае іх у кабінеце. Пераключыцца на іншую хвалю дапамагае прагулка з сабакам Марцінам. З’яўленню гадаванца таксама паспрыяла непадзельнае з дабрынёй пачуццё справядлівасці. Чатыры гады таму побач з домам Шамшуроў нара- дзіліся шчаняты. Сімпатычныя, мілыя і… бяздомныя. Як падраслі, кожнаму знайшлі гаспадароў. І сабе аднаго пакінулі.


Яшчэ адзін спосаб рэлаксацыі – ціхае паляванне. Па грыбы Надзея часта ходзіць разам з мужам Леанідам. Ён вадзіцель-міжнароднік. У сына Максіма эканамічная адукацыя. Жыве ў Мінску, займаецца прадпрымальніцтвам.


Ісці з радасцю на працу і на пазітыве вяртацца дадому. Часта можна пачуць такое пажаданне. У Надзеі Шамшур яно збылося. Прыемныя клопаты дома, цікавыя і насычаныя дні на рабоце, сяброўская атмасфера ў калектыве.


Спраўляцца з цяжкасцямі і непрыемнасцямі дапамагае асабістая ўстаноўка:
– Калі на сітуацыю можна паўплываць, то трэба гэта зрабіць. Калі нельга, то і перажываць няма чаго. Да таго ж нават з негатыўных момантаў таксама можна атрымаць карысны вопыт.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 795
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 82 580
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 69 928
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 287
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 822
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 270
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 371
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 11 декабря 2019
Алексей, Андрей, Василий, Григорий, Даниил, Иван, Константин, Николай, Павел, Петр, Рафаил, Сергей, Степан, Тимофей, Федор, Анна, Прасковья

Именины 10 декабря 2019
Алексей, Андрей, Борис, Василий, Владимир, Всеволод, Гавриил, Дмитрий, Иван, Николай, Роман, Сергей, Федор, Фекла, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта