Авторизация
 

Справаздачна-выбарчая канферэнцыя раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі падвяла вынікі

 Справаздачна-выбарчая канферэнцыя раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі падвяла вынікі работы з 2014 года, вызначыла далейшыя задачы.

Дзень
сённяшні

Раённая арганізацыя Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі – адна з найбуйнейшых сярод галіновых прафсаюзаў Міёршчыны. Па стане на 1 студзеня 2019 налічвала 1 389 чалавек. У тым ліку 960 работнікаў і 429 ветэранаў. За апошнія пяць гадоў колькасць зменшылася на 99 чалавек. На гэта паўплываў пераход пярвічкі арганізацыі спорту і турызму ў іншы галіновы прафсаюз, а таксама аптымізацыя сеткі ўстаноў адукацыі.
Галіновы прафсаюз аб’ядноўвае 21 пярвічку, чатыры з якіх нешматлікія. Аднак ахоп прафсаюзным членствам складае 100 %.
У 2018 – 2019 у раёне створаны тры новыя пярвічкі – Дзісенскага яслі-сада, раённага цэнтра дзяцей і моладзі, карэкцыйна-развівальнага цэнтра – шляхам іх вывядзення са складу буйной прафсаюзнай арганізацыі ў самастойную.
Падчас справаздачна-выбарчай кампаніі значна абноўлены склад выбарных прафсаюзных органаў і іх кіраўнікоў: 31,9 % членаў прафкамаў, 45,5 % членаў рэвізійных камісій, 28,6 % старшынь пярвічак. Значную частку складае моладзь да 35 гадоў.

Сацыяльнае
партнёрства

Плённая работа з дэпутацкім корпусам. Ва ўчастковыя выбарныя камісіі былі вылучаны 16 прадстаўнікоў галіновага прафсаюза і 11 назіральнікаў.
Дэпутатамі мясцовых Саветаў 28 склікання сталі 19 чалавек: двое прадстаўлялі інтарэсы галіны і работнікаў устаноў сістэмы адукацыі ў раёне, 17 – на вёсцы.
Пастаянна сумесна з Міністэрствам адукацыі прапрацоўваецца магчымасць удасканалення аплаты працы работнікаў. З 1 студзеня 2017 на 30 % павышаны тарыфныя стаўкі. Летась на 20 % узнялі аклады педагагічным работнікам і памочнікам выхавацеляў.
Сярэднямесячны заробак у адукацыі за студзень – чэрвень склаў 731,3 рубля (у раёне – 640,1). Гэта адзін з самых нізкіх паказчыкаў сярод галін эканомікі.
Адно з праблемных пытанняў – неабходнасць далічваць да ўзроўню мінімальнай заработнай платы не толькі прадстаўнікам рабочых прафесій, але і кваліфікаваным спецыялістам. Цяпер даплаты атрымліва- юць прыбіральшчыкі памяшканняў, дворнікі, вартаўнікі, повары, кладаўшчыкі, кастэлянкі, памочнікі выхавацеляў, рабочыя па комплексным абслугоўванні будынкаў і збудаванняў, сакратары. Зрэдку – і тыя, у каго невялікі стаж работы, няма кваліфікацыйнай катэгорыі. Сярод іх бібліятэкары, лабаранты, бухгалтары, эканамісты і інш.
З новага года зменіцца сістэма аплаты працы бюджэтнікаў. Прафсаюз робіць усё магчымае, каб змены ў заробках былі толькі ў бок павелічэння.

Педагог –
гучыць прэстыжна

Цэнтральным звяном у рабоце галіновага прафсаюза быў і будзе педагог. Павышаць прэстыж і значнасць прафесіі, прыцягваць увагу да вызначальных пытанняў у сферы працы – прыярытэтныя напрамкі дзейнасці.
Для павышэння аўтарытэту педагога, прэстыжу працы і прафесіі, распаўсюджання перадавога вопыту праводзяцца раённыя конкурсы «Настаўнік года», «Педагог дадатковай адукацыі», «Супер тройка» і «Самы класны класны».

Прававая
абарона

На асаблівым кантролі прафсаюзаў кантроль за захаваннем заканадаўства аб працы, удзел у заключэнні і падаўжэнні кантрактаў з работнікамі, прадастаўленне бясплатнай юрыдычнай дапамогі. Для гэтага праводзяцца маніторынгі. Сёлета ў параўнанні з 2014 годам паменела супрацоўнікаў галіны. Агульная колькасць заключаных кантрактаў знізілася і складае 93,9 % ад колькасці ўсіх работнікаў.
Па стане на 1 кастрычніка дадатковыя меры стымулявання працы – павышэнне тарыфнай стаўкі, службовага акладу да 50 %, дадатковы заахвочвальны водпуск з захаваннем заробку – утрымліваюцца ў 99,6 % кантрактаў.
Стала значна менш работнікаў, з якімі кантракты заключаюць на пяць гадоў. Пры тым паболела аднагадовых. Калі ў 2014 іх было 7,4 % ад агульнай колькасці, то цяпер – 13,2 %. Тая ж сітуацыя з 2 – 4-гадовымі. Нярэдка гэта прыводзіць да схаванага скарачэння: пры аптымізацыі кадраў людзям не падаўжаюць кантракты. З новага года ў сувязі са змяненнямі ў Працоўным кодэксе сітуацыя палепшыцца.
За справаздачны перыяд у раёне зачынена шэсць школ. Усім звольненым супрацоўнікам прадастаўлена іншае месца работы.

 Клопат
пра ветэранаў

З выхадам на пенсію сталыя людзі, занятыя ў сферы адукацыі, не застаюцца ў баку ад грамадскага жыцця. Яны могуць разлічваць на дапамогу прафсаюза, удзельнічаюць у мерапрыемствах. 429 чалавек аб’ядноўвае раённая арганізацыя ветэранаў педагагічнай працы.

Падтрымка
моладзі

Ва ўстановах адукацыі раёна працуе больш за 100 чалавек да 31 года. З маладымі спецыялістамі кантракты заключаюць у асноўным на два гады. Згодна з Указам Прэзідэнта ад 27.11.2000 № 631 «Аб дадатковых мерах па павышэнні заработнай платы і прадастаўленні льготных крэдытаў асобным катэгорыям работнікаў», вызначана катэгорыя маладых спецыялістаў, якія маюць права ўзяць пазыку. Немясцовым – сёлета іх пяць – выплачваецца кампенсацыя ў сувязі з пераездам.
У раённым Пагадненні і калектыўных дагаворах устаноў адукацыі прадугледжаны і іншыя дадатковыя меры стымулявання маладых спецыялістаў: даплаты і павышэнне тарыфных ставак.
На вёсцы моладзь атрымлівае службовае жыллё. У горадзе неабходна выдзеліць хаця б адну кватэру пад інтэрнат. Ад забеспячэння жыллём напрамую залежыць замацаванне маладых спецыялістаў.
Дзейнічае інстытут настаўніцтва. Заахвочваюцца ўдзел у спартыўных мерапрыемствах і аглядах мастацкай самадзейнасці, здаровы лад жыцця. Члены прафсаюза – пастаянныя ўдзельнікі свята «Міёрская лыжня», турзлёту, раённай круглагадовай спартакіяды.

Аздараўленне

Значна зменшылася колькасць дзяцей, якія адпачываюць у аздараўленчых лагерах, асабліва загараднага тыпу. Пуцёўкі дарагія. Дзецям з замяшчальных сем’яў іх выдзяляюць бясплатна.
Кіраўніцтва ФПБ ставіць задачу аздаравіць 1 % ад колькасці працуючых членаў прафсаюза ў сваіх санаторыях. За апошнія пяць гадоў адпачылі 13 чалавек з раённага галіновага прафсаюза. Між тым зніжкі на пуцёўкі складаюць 25 %, 5 % з іх кампенсуе цэнтральны камітэт прафсаюза.
Яшчэ адзін напрамак дзейнасці прафсаюза – супрацоўніцтва з «Беларустурыстам».

Прафсаюзы – дзецям

Дзецям-інвалідам карэкцыйна-развівальнага цэнтра, выхаванцам сацыяльна-педагагічнага цэнтра і з замяшчальных сем’яў аказана дабрачынная дапамога: цацкі, школьныя прылады, кандытарскія наборы. На навагоднія падарункі летась зрасходаваны 2 551 рубль.

Падзякі

Работа прафсаюза, яго імідж – найперш заслуга прафсаюзнага актыву і старшынь пярвічак. Для іх гэта справа, да якой ляжаць душа і сэрца, жаданне і ўменне падтрымаць калегу, арганізаваць калектыў на высокія вынікі і добрыя ўчынкі.
Падзякі цэнтральнага камітэта прафсаюзаў аб’яўлены двум членам раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. Яшчэ двум – ад упраўлення адукацыі Віцебскага аблвыканкама і аблкамітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі. Да ўзнагарод абласнога камітэта прафсаюза прадстаўлена 38 чалавек, раённага – 51.
Старшыня пярвічкі Чапукоўскай дзіцячы сад-сярэдняй школы Святлана Шымко атрымала Ганаровую грамату раённага камітэта па выніках I этапа Рэспубліканскага конкурсу «ПроДВИЖЕНИЕ-2016».
У спаборніцтве на найлепшую прафсаюзную пярвічку летась заняла другое месца сярэдняя школа № 2 (старшыня Алена Крук).
Звыш дзесяцігоддзя ўзначальваюць прафсаюзныя пярвічкі Наталля Бельская (Завуццеўская яслі-сад – базавая школа), Марына Лапкоўская (Новапагосцкая яслі сад – сярэдняя школа), Святлана Шымко (Чапукоўская яслі сад – сярэдняя школа). Таццяна Урублеўская 26 гадоў бяззменны лідар прафсаюза ў Туркоўскай яслі-сад – базавай школе.

Глядзяць
у будучыню

У раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў адукацыі і навукі склаліся традыцыі добразычлівасці, гатоўнасці да пошуку вырашэння праблем. Гэта дапамагае яднаць прафсаюз, гісторыяй якога ганарацца, і вераць у добрую будучыню.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Падрыхтавала Алена ВАРОНІНА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2021
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2021


Госці краін

free counters
Партнеры сайта