Авторизация
 

Гарачая лінія Дзяржкантролю па пытаннях безбар'ернага асяроддзя

  Адна са значных задач сацыяльнай дзяржавы – стварыць для людзей, якія з-за прыроджаных паталогій ці набытых траўм абмежаваны ў бесперашкодным перамяшчэнні, роўныя з іншымі магчымасці для ўдзелу ў грамадскім жыцці. 

У Віцебскай вобласці актыўна ліквідуюцца натуральныя, інфармацыйныя і архітэктурныя перашкоды, якія не дазваляюць свабодна перамяшчацца маламабільным катэгорыям грамадзян. Мерапрыемствы, накіраваныя на арганізацыю безбар’ернага асяроддзя, рэалізуюцца ў рамках Дзяржаўнай праграмы аб сацыяльнай абароне і садзейнічанні занятасці насельніцтва на 2016 – 2020 гады. Неабходна сфарміраваць пазітыўныя адносіны акружаючых да інвалідаў, арганізаваць ім беспраблемны доступ у грамадскія і аздараўленчыя аб’екты, жылыя дамы і кватэры, месцы адпачынку і турызму, а таксама забяспечыць інфармацыйную даступнасць у сферы тэле- і радыёвяшчання, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.


Ацаніць, наколькі эфектыўна ў Віцебскай вобласці выконваюцца мерапрыемствы Дзяржаўнай праграмы, дапаможа гарачая лінія, якая пройдзе 15 лістапада. Пра нявырашаныя праблемы стварэння і эксплуатацыі аб’ектаў безбар’ернага асяроддзя можна паведаміць па тэлефонах 8 0212 37 61 70 ці 37 61 94 з 10.00 да 17.00 (перапынак з 13.00 да 14.00).

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 8 мая 2021
Василий, Марк, Сергей

Именины 7 мая 2021
Алексей, Валентин, Иннокентий, Иосиф, Леонтий, Николай, Сергей, Елизавета

Госці краін

free counters
Партнеры сайта