Авторизация
 

Якія ўспаміны пакінула міліцэйская служба ў Юрыя Барысенкі

 Вучні Узмёнскай школы пачатку 90-х успомняць Юрыя БАРЫСЕНКУ як настаўніка гісторыі, але большасць жыхароў Павяцкага, Узмёнскага і Перабродскага сельсаветаў ведаюць яго як участковага інспектара міліцыі. 

Неяк не падыходзіць падцягнутаму і энергічнаму Юрыю Барысенку слова «ветэран». Між тым ужо пяць гадоў як зняў міліцэйскую форму. Якія ўспаміны пакінула служба? Чым запоўнены дні без трывожных званкоў і тэрміновых выклікаў?

– Работа ўчастковага інспектара міліцыі – перш-наперш зносіны з людзьмі. І ў гэтым важна сыходзіць з пазіцый чалавечнасці, – заўважае субяседнік. – Трэба ведаць людзей на сваім участку. І яны павінны ведаць цябе. Часам кіраўніцтва з вобласці праверкі праводзіла: прыязджалі ў сельсавет і распытвалі ў мясцовых жыхароў, хто іх участковы і як да яго ставяцца.


Спатрэбіліся на службе веды па педагогіцы і псіхалогіі, якія атрымаў у інстытуце. Завочна скончыў школу міліцыі ў Магілёве.
За парадкам у павяцкіх мясцінах Юрый Барысенка сачыў дзесяць гадоў. Гаворыць, служба праходзіла без сур’ёзных здарэнняў. Былі крадзяжы, змагаўся з гандлем алкаголем на даму. У апошнім дапамагалі ксяндзы. Прасіў іх пагутарыць з незаконнымі гандлярамі, і нярэдка такая работа давала добры вынік.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Поўную версію чытайце ў № 90 "Міёрскіх навін" за 9 лістапада, электронны варыянт - на сайце белкіёску

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 июня 2021
Иван, Митрофан, Назар, Петр, Ростислав, Мария, Марфа, Софья

Именины 16 июня 2021
Денис, Дмитрий, Лукьян, Михаил, Павел, Юлиан, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта