Авторизация
 

Белая кветка дорыць надзею

 У храме Палажэння Рызы Прасвятой Багародзіцы ва Улахерне прайшла дабрачынная акцыя «Белая кветка» па зборы сродкаў на інвалідную каляску для маладога жыхара райцэнтра. Яе каардынатарам выступіў кіраўнік групы «УКантакце. Праваслаўная моладзь Міёршчыны» Аляксандр Рынкевіч.  

1 – 2 лістапада ў храме аб супакаенні душ памерлых малілася шмат прыхаджан. Пасля Вялікай вячэрняй паніхіды і суботняй Набожнай літургіі благачынны міёрскай акругі Віктар Вабішчэвіч нагадаў, як важна не заставацца раўнадушнымі да праблем іншых. Кожны чалавек, незалежна ад матэрыяльнага становішча, можа падтрымаць бліжняга. Маленькі ўнёсак аднаго здольны дапамагчы многім.


На гэты раз ахвяравалі адрасна. Раўнадушных і абыякавых сярод прыхаджан не аказалася. Апускалі ў скарбонку хто колькі мог і атрымлівалі за гэта белую кветку. Сімвал акцыі ў прытворы царквы ўручалі выхаванцы нядзельнай школы. Сотні бутонаў яны зрабілі з паперы разам з выкладчыцай Таццянай Міхайлаўнай Пацеенак. Так вучаць дзяцей не заставацца абыякавымі.


Як падлічыла рэвізійная камісія, сабраных грошай павінна хапіць на набыццё інваліднай каляскі, якая дарэчы, каштуе не танна. Гэта прыклад таго, як лёгка рабіць добрыя справы супольна.

ГІСТАРЫЧНАЯ ДАВЕДКА
Акцыя «Белая кветка» – гэта адраджэнне і працяг традыцый дабрачыннасці, якія існавалі ў Расіі да рэвалюцыі.
Святкавалі і «Дзень Белай кветкі». Упершыню ён прайшоў у Санкт-Пецярбурзе ў 1911 годзе па ініцыятыве імператара Мікалая ІІ і яго жонкі Аляксандры Фёдараўны. Збіралі сродкі на лячэнне хворых сухотамі. Валанцёры прапаноўвалі гараджанам набыць кветкі па цане, якую прызначаў сам пакупнік. У тыя далёкія часы мерапрыемства карысталася вялікай папулярнасцю. З 2000 года традыцыя пачала адраджацца пры храмах у Расіі, набірае ход і ў Беларусі.

Фота аўтара.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 апреля 2021
Алексей, Георгий, Марк, Николай, Платон, Семен

Именины 17 апреля 2021
Адриан, Вениамин, Георгий, Иван, Иосиф, Никита, Николай, Федор, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта