Авторизация
 

Ці патрэбны ваш флікер інспектару ДАІ?

 «1 лістапада пятніца. Усход сонца ў 8.14», – чытаю ў прагнозе надвор’я. І першай з’яўляецца зусім не думка-шкадаванне пра светлавы дзень, які імкліва скарачаецца. Успамінаю, што трэба браць з сабой флікер.

Рухаючыся па краі праезнай часткі ў цёмны час сутак, пешаход павінен абазна- чыць сябе святлоадбівальнымі элементамі. Гэта патрабуюць Правілы дарожнага руху. Цёмны час сутак – прамежак часу, які пачынаецца пасля заходу сонца і заканчваецца з усходам. Пазначана там жа. Такім чынам, калі рабочы дзень пачынаецца ў 8.00, а маршрут пралягае па не абсталяваных тратуарамі вуліцах, трэба абазначацца флікерам.


На рукаве курткі зноў з’явілася белая стужка, хоць на працу іду па тратуары. Толькі на Новай Ізварына ў Пад’ельцах – па краі дарогі. На ціхай вулачцы аўтамабілі рэдка сустрэнеш. Патрульную машыну ДПС за восем гадоў тут ні разу не бачыла. Шлях бяспечны. Але раз на гэтым участку флікеру быць – няхай будзе.


Часта чую ад знаёмых міярчан, што святлоадбівальнікі яны носяць у першую чаргу для таго, каб не плаціць штраф. Пакаранне – ад адной да трох базавых велічынь. Шкада выкінуць на вецер мінімум 25 рублёў 50 капеек ды яшчэ засвяціцца ў базе як парушальнік. Няхай свеціцца флікер. Дарожная міліцыя праедзе міма.


У жыхароў сельскай мясцовасці матывацыя іншая. Тратуараў у вёсках няма, вулічных ліхтароў няшмат, і запальваюць іх не заўсёды. Тут флікеры – неабходнасць, а не даніна патрабаванням. Некаторыя сяльчане-пешаходы апранаюць на верхняе адзенне святлоадбівальную камізэльку. Хоць у правілах пра гэта нічога не сказана. Так клапоцяцца пра сваю бяспеку на цёмнай дарозе.
Наўрад ці ўратуе флікер ад наезду, калі за рулём п’яны кіроўца, заўзяты ліхач ці неспрактыкаваны падлетак-бяспраўнік. Аднак адэкватнаму вадзіцелю святлоадбівальнік нагадае пра ўважлівасць і асцярожнасць. Эксперыменты паказалі: абазначаны святлоадбівальным элементам пешаход у бліжнім і далёкім святле фар бачны за 250 – 400 метраў. Без флікера – толькі за 25. Святлоадбівальнік у 6 – 8 разоў зніжае рызыку наезду. У краінах, дзе флікеры – замацаваны заканадаўствам абавязак, колькасць дарожна-транспартных здарэнняў з пешаходамі значна зменшылася. Беларусь не выключэнне.


Калі спытаць пра неабходнасць флікера ў вадзіцеляў, наўрад хто дасць адмоўны адказ. «Пешаходаў з флікерамі здалёк заўважаю», «Канешне, святлоадбівальнікі патрэбны, асабліва тым, хто ў вёсцы жыве», «Флікер – гэта бяспека пешахода на дарозе, калі правільна яго насіць», – заўважаюць кіроўцы.


Невялікі флікер-бірулька на сумачцы засцеражэ ад штрафу. Ад наезду можа не ўратаваць. Найбольш эфектыўныя стужкі белага ці лімоннага колераў, прымацаваныя на рукавы. Гэта пацвердзяць і вадзіцелі, і супрацоўнікі ДАІ. У ідэале параяць дабавіць святлоадбівальныя бранзалеты і на ногі. Асабліва калі ходзіце па загарадных ці вясковых дарогах. Ды і ў нашым райцэнтры на многіх вуліцах лішні флікер не пашкодзіць.


Па сеціве зноў пачынае гуляць фотажарт: два аднолькавыя здымкі цёмнага горада з надпісамі «Іду на працу» да першага і «Іду з працы» да другога. Час, калі цемра пачне здавацца вечнай і ўсюдыіснай, з кожным днём бліжэй. Дзяржаўтаінспекцыя часцей нагадвае пра флікеры. Іх наяўнасць у пешаходаў на краі праезнай часткі абавязковая, а неабходнасць пацверджана на практыцы. Асабістая матывацыя ў адносінах да святлоадбівальнікаў не асабліва важная. Можна насіць іх толькі як абярэг ад адміністрацыйнага пратакола. Гэта таксама на карысць. Канешне, калі флікер не хаваецца за сумачкай.

Фота для ілюстрацыі.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 712
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 82 272
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 67 787
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 188
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 770
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 243
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 316
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 16 ноября 2019
Александр, Богдан, Василий, Викентий, Владимир, Иван, Илья, Иосиф, Кузьма, Николай, Павел, Петр, Сергей, Федор, Федот, Анна, Евдокия, Семен

Именины 15 ноября 2019
Константин

Госці краін

free counters
Партнеры сайта