Авторизация
 

Абласны саюз наймальнікаў 20 гадоў садзейнічае наладжванню дзелавых кантактаў

 На справаздачна-выбарчым сходзе Міёрскага рэгіянальнага аддзялення Віцебскага абласнога саюза наймальнікаў, у радах якога 16 кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый раёна, зацвердзілі новы склад савета, выбралі старшыню і дэлегатаў на абласную канферэнцыю. 

У справаздачным дакладзе спецыяліст Міёрскага рэгіянальнага аддзялення Віктар Паляк звярнуў увагу, што сёлета абласному саюзу наймальнікаў споўнілася 20 гадоў. У яго радах налічваецца каля 400 прадпрыемстваў рэальнага сектара эканомікі Прыдзвінскага краю, самае буйное з якіх «Нафтан».


Абласная арганізацыя імкнецца садзейнічаць вытворцам у наладжванні дзелавых кантактаў з патэнцыяльнымі партнёрамі, каб іх тавары і паслугі пранікалі на знешнія рынкі, нарошчваўся экспартны патэнцыял. У актыве саюза дагаворы аб супрацоўніцтве са шматлікімі краінамі. Асноўны гандлёвы партнёр – Расія. Нярэдкія дзелавыя візіты ў яе рэгіёны. Там асабліва цэняць нашы харчовыя тавары.


Стварае саюз адукацыйныя і сацыяльныя праекты. Імкнецца павышаць статус дырэктарскага корпуса. У конкурсе «Найлепшы наймальнік года» ў ліку пераможцаў неаднойчы значыліся і міёрскія капітаны. Адсюль заклік імкнуцца да тытула, развіваючы свае прадпрыемствы і эканоміку раёна ў цэлым.


 Высока ацэньвае ролю саюза наймальнікаў намеснік старшыні райвыканкама Алена Шалонька. Арганізацыя спрыяе кансалідацыі і пашырэнню дзелавых колаў, што дае магчымасць знаходзіць новыя нішы, пераймаць сусветны вопыт, каб трымацца на плаву і ўдасканальвацца. Дуэтам з прафсаюзам яны надзейна абараняюць правы, адстойваюць інтарэсы наймальнікаў. Міёрскі раён развіваецца, і на гэтым шляху такая падтрымка асабліва значная.


Старшыня Віцебскага абласнога саюза наймальнікаў Уладзімір Туравінаў пацвердзіў: пытанняў вырашаюць нямала. У тым ліку – шукаюць інвестараў для стварэння і развіцця вытворчасцей. На гэта накіраваны інвестыйны форум, арганізаваны пад эгідай арганізацыі. Вялікая работа праводзіцца ў беларуска-латвійскім савеце дзелавога супрацоўніцтва. На апошнім пасяджэнні запланавалі форум бізнесу дзвюх краін.


Важная задача саюза – спрыяць укараненню ІТ-тэхналогіі ва ўсе галіны народнай гаспадаркі з арыенцірам на расійскі вопыт. На гэта патрэбны вялікія сродкі, што па сіле нямногім. Прагрэсіўная ў тым служба газазабеспячэння. А вострае цяпер пытанне падрыхтоўкі кадраў вышэйшага і сярэдняга звяна вырашаюць згодна з распрацаванай дарожнай картай.


Уладзімір Паўлавіч заклікаў кіраўнікоў не заседжвацца ў службовых крэслах, выязджаць на канкрэтныя рынкі і максімальна рухаць наперад сваю прадукцыю. Нагадаў пра законнасць дзеянняў і ўчынкаў і непазбежную адказнасць за карупцыю.


Пра фінансавы стан арганізацыі справаздачы зрабіла рэвізор Таццяна Арсоба. Іх зацвердзілі. Рабоце савета далі здавальняючую ацэнку і выбралі новы, цяпер у яго складзе Уладзімір Нікалаёнак, Алена Шалонька, Сяргей Росаў, Віктар Паляк і Сяргей Мацвееў. Вылучылі дэлегатаў на абласную справаздачна-выбарчую канферэнцыю. Кіраваць Міёрскім рэгіянальным аддзяленнем абласнога саюза наймальнікаў па-ранейшаму будзе начальнік ПМС Уладзімір Нікалаёнак.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 712
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 82 272
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 67 787
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 188
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 770
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 243
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 316
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 16 ноября 2019
Александр, Богдан, Василий, Викентий, Владимир, Иван, Илья, Иосиф, Кузьма, Николай, Павел, Петр, Сергей, Федор, Федот, Анна, Евдокия, Семен

Именины 15 ноября 2019
Константин

Госці краін

free counters
Партнеры сайта