Авторизация
 

Чым жыве прафсаюзная пярвічка Міёрскай ЖКГ

 Справаздачна-выбарчы прафсаюзны сход прайшоў у жыллёва-камунальнай гаспадарцы раёна – самай шматлікай на Міёршчыне. У яго рабоце прынялі ўдзел намеснік старшыні Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Аляксей ЮСІКАЎ і старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Аксана ПАДЗЯВА.

Пра дзейнасць прафсаюзнай пярвічкі за апошнія пяць гадоў расказала яго лідар Лада Сушко (на здымку). На ўліку стаіць 281 чалавек. Ахоп прафсаюзным членствам складае 99 %. За справаздачны перыяд прынялі ў свае рады 492 чалавек, выбылі ў сувязі з рэарганізацыяй і звальненнем 624.


Прафсаюзны актыў нераўнадушны ва ўсіх грамадскіх справах. Удзельнічае ў распрацоўцы лакальных нарматыўна-прававых дакументаў, якія вызначаюць прававыя адносіны ў калектыве: правіл унутранага распарадку, інструкцый па ахове працы і службовых, графікаў работ і водпускаў. Галоўны з іх – калектыўны дагавор – прадугледжвае высокую сацыяльную абароненасць супрацоўнікаў. У дакумент, які дзейнічае з 2018 года, ужо сем разоў уносілі змяненні і дапаўненні.


Члены прафсаюза ўдзельнічаюць у культурна-масавых мерапрыемствах на раённым і мясцовым узроўнях. Арганізуюць навагоднюю елку для дзяцей, віншуюць жанчын з 8 Сакавіка, Днём маці. Пастаянныя ўдзельнікі спаборніцтваў па зімовай рыбалцы, аглядаў-конкурсаў «Найлепшы па прафесіі». Ахвотна ездзяць на экскурсіі і канцэрты.


 Асаблівым клопатам і ўвагай атуляюць ветэранаў. Даюць адчуць сваю запатрабаванасць і магчымасць па- дзяліцца вопытам. А ён багаты не толькі на працоўнай ніве. Ганарацца ў жыллёва-камунальнай гаспадарцы калегамі з калектыву «Азярніцы», таленавітымі жанчынамі з «Бажэны». З іх неабходна браць прыклад моладзі, актыўнасці якой пакуль не назіраецца.


Аляксей Юсікаў азнаёміў удзельнікаў сходу з сітуацыяй у прафсаюзе работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў. Акрэсліў галоўныя задачы галіны. Заўважыў, што пярвічная арганізацыя ЖКГ Міёрскага раёна дастойна прадстаўляе інтарэсы работнікаў. Пажадаў поспехаў і дабрабыту, не зніжаць планку грамадскай дзейнасці.


Рэдкім спалучэннем колькасці і якасці назвала калектыў ЖКГ старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Аксана Падзява. Пажадала высокіх дасягненняў у рабоце і творчасці. На памяць падарыла летапіс прафсаюзнага руху Беларусі, якому сёлета споўнілася 115 гадоў.


Старшынёй пярвічкі жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёна зноў абралі Ладу Сушко – бяззменнага лідара на працягу многіх гадоў. Яе ж вылучылі дэлегатам на раённую і абласную канферэнцыі.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Алена ВАРОНІНА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 июня 2021
Иван, Митрофан, Назар, Петр, Ростислав, Мария, Марфа, Софья

Именины 16 июня 2021
Денис, Дмитрий, Лукьян, Михаил, Павел, Юлиан, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта