Авторизация
 

Набліжаецца пуск Міёрскага металапракатнага завода

 Будаўнічая пляцоўка Міёрскага металапракатнага завода пад пільнай увагай органаў улады, кіруючых і кантралюючых работнікаў рэспублікі самага высокага ўзроўню. Іх агульнае меркаванне, як сцвярджае генеральны дырэктар Пётр Шымуковіч, наступнае: зробленае ўражвае, але працаваць трэба хутчэй. Пераканаўся, што нават за апошні месяц тут шмат змянілася.

Так, фасад цэнтральнага адміністрацыйнага будынка на значнай плошчы пакрыты ўцяпляльнікам і пачаў абрастаць шклом. У ім ідзе ўнутраная аддзелка.


Канкрэтныя абрысы набылі прыбудовы да галоўнага корпуса, а гэта нярэдка нават трохпавярховыя будынкі з улікам падвальных памяшканняў. Яны напаўняюцца дадатковым абсталяваннем, напрыклад, трансфарматарамі. На вуліцы яшчэ нямала пакункаў з уцяпляльнікамі, якія не трапілі на сваё месца на дахах ці сценах. Не ўсюды ўстаўлены аконныя рамы або дзверы.


 У кампрэсарнай зманціравана асноўнае абсталяванне, з’явіліся рэсіверы і выведзены трубы для падачы на вытворчасць паветра і іншых кампанентаў.


У памяшканні энергацэнтра занялі адведзенае месца ўсе чатыры кагенерацыйныя ўстаноўкі – махіны, кожная больш чым па 50 тон.
Канструкцыі будынка водападрыхтоўкі хаваюцца за вонкавыя панэлі.


З’явілася першая з трох выцяжная труба для выдалення пасля ачысткі ў шматлікіх фільтрах пароў эмульсіі з пракатнага абсталявання.


Устаноўлены на фундаменты астатнія эстакады для шматлікіх трубаправодаў і кабеляў.
Толькі што паступіла па чыгунцы непасрэдна на месца (пад’язныя пуці пачынаюць эксплуатавацца) 19 вагонаў друзу. Гэты матэрыял выкарыстоўваецца на падсыпку і канчатковае выраўноўванне чыгуначнага пуці.


Менее вагончыкаў-бытовак падрадных і субпадрадных арганізацый – яны выканалі свае заданні.
Пералік знешніх змяненняў можна працягваць. Відавочныя яны і ў вытворчых памяшканнях. Першае, што кідаецца ў вочы – паболела роўнага бетону на падлозе. Цяпер рыхтуецца для заліўкі вялікая пляцоўка, прызначаная для часовага захоўвання сыравіны – рулонаў гарачакатанага металічнага ліста. Чыгуначныя рэйкі сюды праведзены, падпорныя сценкі ля іх устаноўлены.


Вага стальных рулонаў, якія хутка павінны з’явіцца, вялікая, таму падсыпка ўшчыльнена, каб не прасядаў грунт; цяпер вяжацца арматура з разлікам ухілу не больш за некалькі міліметраў на ўсёй працягласці ў многія дзясяткі метраў. Такія ж жорсткія патрабаванні да падлогі і на іншых участках. Работы вядзе арганізацыя з адпаведным абсталяваннем і спецыялістамі.


Практычна закончаны механічны мантаж рэверснага пракатнага стана RCM; вялізны цэх напоўнены раўнамерным гулам – другі месяц ідзе прамыўка пад высокім ціскам яго шматлікіх трубаправодаў. Калі электрыкі падключаць правады, пачнецца праверка дакладнай дзейнасці ўсіх кнопак-уключальнікаў.


Высокая гатоўнасць лініі ачысткі металічнага ліста ECL, каўпаковых печаў абпальвання BAF, на фінішы работы стана карэкціроўкі таўшчыні DCR. Круглыя суткі вядзецца мантаж масіўных канструкцый самай працяглай лініі луджэння ЕТL. Сваёй чаргі ўстаноўкі на ёй чакаюць штабелі труб рознага дыяметра, іншае абсталяванне.

Пётр Мікалаевіч, планавалася, што ў сярэдзіне кастрычніка на ММПЗ па чыгунцы пачнуць паступаць рулоны гарачакатанага тоўстага ліста для апрабавання пракатнага абсталявання. Яны ўжо адгружаны?


– Ход будаўнічых, мантажных і пуска-наладачных работ, высокія запыты да сыравіны і нашай канчатковай прадукцыі патрабуюць карэкціроўкі стратэгіі і тактыкі далейшых дзеянняў. Сапраўды, першапачаткова планавалася пачаць вытворчасць з белай харчовай бляхі. Для запуску і даводкі ўсіх станаў і ліній па папярэдніх разліках патрабавалася 8 900 тон ці 142 вагоны гарачакатанага металу. Толькі значную яго частку потым давялося б выкінуць як нестандарт. Каб не мець дадатковых выдаткаў, вырашылі пачаць работу пракатных станаў з вырабу так званага чорнага ліста, неабходнага, напрыклад, аўтамабільнай прамысловасці. Патрабаванні да яго не такія жорсткія, тэхналогія даволі простая. Да таго ж, можна будзе працягваць мантажныя і пусканаладачныя работы на незапатрабаваных участках. Аднак і гэта пераарыентацыя паставіла задачу па пошуку новага пастаўшчыка сыравіны, вырашэння іншых пытанняў.


Дарэчы, толькі пасля прамыўкі ўсіх сістэм прыступім да іх запаўнення неабходнымі рэагентамі. Наступны крок – пуска-наладка. Пракрутка і праверка ўсяго абсталявання, трубаправодаў і электрападключэння зойме каля шасці тыдняў. За гэты час канчаткова вызначымся з сыравінай, расходнымі матэрыяламі, падрыхтоўкай і расстаноўкай кадраў спецыялістаў і рабочых.
Тым часам пуск Міёрскага металапракатнага завода набліжаецца.

Фотаматэрыял аўтара.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 мая 2021
Адриан, Ирина, Яков

Именины 17 мая 2021
Иван, Исаакий, Кирилл, Климент, Леонтий, Никита, Николай, Мария, Пелагея

Госці краін

free counters
Партнеры сайта