Авторизация
 

Міярчане праявілі сябе на Нацыянальным форуме "Музеі Беларусі"

 Першы тыдзень кастрычніка выдаўся асабліва насычаным для кіраўніка музейнага аб’яднання СШ № 3 імя Я. Томкі Вітольда Ермалёнка. Заканчвалася падрыхтоўка да 4-га Нацыянальнага форуму «Музеі Беларусі», арганізаванага пад эгідай Міністэрства культуры і Брэсцкага аблвыканкама па тэме «Музей: навука, інавацыя, камунікацыя». Трэба было наглядна паказаць вынікі працы за перыяд з пачатку 2017 года на фоне 123 дзяржаўных музеяў краіны і васьмі школьных.

Прафесійнае майстэрства музейшчыкаў Віцебшчыны прадстаўлялі сем вялікіх і толькі адзін ведамасны – гісторыка-краязнаўчы з Міёрскай СШ № 3 імя Я. Томкі. Для аўдыторыі прыкладна ў 600 удзельнікаў адвялі абласную спецыялізаваную дзіцяча-юнацкую школу алімпійскага рэзерву.


На форуме прапаноўвалася праявіць сябе ў пяці намінацыях на выбар: на найлепшае прадстаўленне ў экспазіцыі, у навацыях, экспазіцыйна-выставачным праекце, культурна-адукацыйнай праграме і музейных выданнях. Міярчане рыхтаваліся па ўсіх пяці. Хаця патрабаванні былі строгія. Напрыклад, на прэзентацыю адводзілася толькі 12 хвілін, а на экспазіцыйна-выставачную экспазіцыю – месца не больш за 2 на 2 метры.


 Задума паўдзельнічаць у форуме належала Вітольду Ермалёнку.
– Справіцца з усімі задачамі дапамаглі памочнікі, – сцвярджае Вітольд Антонавіч. – Метадыст раённага цэнтра дзяцей і моладзі Вольга Ясінская абнаўляла сайт і распрацоўвала праект дэманстрацыі нашай дзейнасці. Тэмай выступлення дзяцей сталі «Дарогі, якія мы выбіраем», а сцэнарый – плён творчасці намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце Вольгі Федуковіч. Яе сын Юрый пад гітару выконваў гімн гуртка «Арганаўты мінулага». Відэафільм пра музеі стварыў настаўнік Туркоўскай школы Уладзімір Цітовіч. Прэзентацыю слайдаў забяспечыла лабарант кабінета інфарматыкі СШ № 3 імя Я. Томкі Насця Варонька. З мноства экспанатаў выбралі самае цікавае: турэцкую літаўру – трафей даўняй бітвы пад Венай; люстэрка палкоўніка Эміліі Плятэр; магічную рэч вясковага шаптуна і біклагу абаронцы Мінска ў 1941 годзе. У іх прэзентацыі ўдзельнічалі вучні 9 «Б»: Максім Багдановіч у ролі ваяўнічага шляхціча, паненка Эмілія – Аляксандра Мацвеева, шаптуха – Арына Кліменцьева. Іх выступленні суправаджалі слайды на тэлеэкране.

Потым мы прапанавалі аўдыторыі гульню для знатакоў «Грошапад». На экране дэманстравалася выява грашовай купюры, трэба было назваць краіну, якой яна належала, намінал, асобу на партрэце, час выпуску і іншыя дадзеныя.


Вашы калегі – удзельнікі форуму – з задачай справіліся?
– Дзякуючы пытанням-падказкам – працэнтаў на 70. Але ўсім было цікава.
Чым яшчэ здзіўлялі?


– Мы былі адзіныя сярод музеяў навучальных устаноў, хто дэманстраваў друкаваныя выданні – паўнацэнную падшыўку штомесячніка «Міёрская даўніна». А яшчэ даведнік пра турыстычныя маршруты-пярсцёнкі, выданне пра дзейнасць «Арганаўтаў», пошукавую работу і іншае. Выдавецкай справай займаюцца нямногія дзяржаўныя музеі, тым больш школьныя.


Як ацанілі дасягненні міярчан?
– Вярнуліся з двума дыпломамі – ад Міністэрстваў адукацыі і культуры.

Фота з асабістага архіва Вітольда ЕРМАЛЁНКА.

Гутарыў Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 14 апреля 2021
Ефим, Иван, Макар, Сергей, Мария

Именины 13 апреля 2021
Вениамин, Иван, Иннокентий, Иосиф, Анна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта