Авторизация
 

Цёплыя словы і добрыя песні дарылі мамам у Міёрскім РДК

 Напярэдадні Дня маці, 13 кастрычніка, матуль з розных куточкаў раёна запрасілі на ўрачыстасць з нагоды іх свята. У глядзельнай зале РДК – жанчыны, узнагароджаныя ордэнам Маці і прэміяй імя З. Тусналобавай-Марчанка. Занялі свае месцы ўдзельнікі раённага інтэрнэт-конкурсу «Ты самая, самая!» Прыемна правесці час завіталі міярчане і госці горада.

«Мама» – звучит как поэма, как песня», – з пачуццём і пяшчотай спявала Валянціна Пундзіс. Шмат песень для родных, любімых, дарагіх мам гучала са сцэны. Ірына Гаўрыльчык, Уладзіслаў Сіманіс, Святлана Бакевіч, Дар’я Шук і іншыя салісты дарылі ўсмешкі, пяшчоту і добры настрой.


 Яркія падарункі падрыхтавалі юныя артысты – Арцём Карандзей, танцавальны калектыў «Дзьмухаўцы» дзіцячай школы мастацтваў, вакальны гурток «Бэмс», выхаванцы дзіцячага яслі-сада № 1.


З Днём маці віншавалі ўсіх намеснік старшыні райвыканкама Валерый Драба і старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» Ларыса Малецкая. Гаварылі пра ролю жанчыны-маці ў сям’і, грамадстве і дзяржаве, жадалі шчасця і дабрабыту ў кожны дом.


На свяце падвялі вынікі інтэрнэт-конкурсу «Ты самая, самая!», які ў другі раз праводзіў аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Свае пачуцці да матуль удзельнікі перадавалі ў вершах, прэзентацыях, відэасюжэтах.
Паўдзельнічала ў конкурсе трынаццацігадовая Крысціна Цісленка з Віцебска, якая адпачывае ў санаторыі «Расінка».


 – Мне падабаецца здымаць розныя сюжэты, – гаворыць Крысціна. – Конкурсная работа калектыўная, далучыліся некалькі атрадаў. Знялі відэа, як хлопчыкі і дзяўчынкі тэлефануюць сваім матулям і віншуюць іх са святам. Дапамагалі выхавацель Вікторыя Табола і загадчык аддзела культурна-масавай і спартыўнай аздараўленчай работы Людміла Войтава. Канешне, хацелася б перамагчы.
У лік пераможцаў відэасюжэт не ўвайшоў, аднак падарункі ўручылі ўсім удзельнікам. Самыя высокія ацэнкі атрымалі твор- часць педагога Мікалая Шчарбіцкага са Слабады і Андрэя Яшчэні з Туркоўскай школы ў намінацыі «Відэа», вучаніцы Чапукоўскай школы Рэнаты Раманавай у намінацыі «Прэзентацыя», урача Даўгінаўскай амбулаторыі Ганны Блажэвіч у намінацыі «Верш». Работы пераможцаў пачулі і ўбачылі гледачы. Кранальныя паэтычныя радкі і цікавыя відэасюжэты дадалі цеплыні і пазітыву ў канцэртную праграму.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 апреля 2021
Алексей, Георгий, Марк, Николай, Платон, Семен

Именины 17 апреля 2021
Адриан, Вениамин, Георгий, Иван, Иосиф, Никита, Николай, Федор, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта