Школьны повар Ніна Яўстаф’еўна БЕКМАНЮК ля пліты 30 гадоў. Нават на заслужаным адпачынку пакідаць свой пост не спяшаецца.
Работу повара лёгкай не назавеш. Увесь час на нагах, і рукі пастаянна занятыя. Працоўны дзень на школьнай кухні пачынаецца за паўтары гадзіны да званка на першы ўрок. У 7.30 Ніна Бекманюк ужо на месцы. Вымыла рукі, апранула белыя каўпак і халат – і за справу.
– Чаму я люблю сваю работу? Нават не ведаю, што адказаць, – разгублена разводзіць рукамі Ніна Яўстаф’еўна. – Добры калектыў, камфортныя ўмовы. Калі раней ваду для ўборкі на пліце грэлі, то цяпер ёсць воданагравальнік. У мінулым годзе абсталяванне абнавілі. Ды і проста падабаецца тое, чым займаюся. Ужо чацвёрты год як на пенсіі, але адпачываць пакуль не хочацца.
Фотаматэрыял аўтара.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Поўную версію можна прачытаць у № 84 раённай газеты ці набыць электронны варыянт на сайце белкіёску.