Авторизация
 

Міярчане ўдзельнічалі ў фестывалі "Беларускі кірмаш" у Даўгаўпілсе

 Міжнародны фестываль «Беларускі кірмаш» адбыўся 4 кастрычніка ў Даўгаўпілсе. Традыцыйна ўдзельнічалі ў асеннім свяце артысты з Міёрскага раёна.

У дзявяты раз шумеў кірмаш. Выставы сваіх вырабаў ладзілі народныя ўмельцы. Пры поўнай зале гледачоў у Палацы культуры прайшоў гала-канцэрт «Вясёлы панадворак». Выступілі на ім выкладчык Міёрскай дзіцячай школы мастацтваў Яўгенія Шук, метадыст раённага Дома культуры Дар’я Шук і загадчык Мікалаёўскага сельскага клуба Ігар Мятла.


– На фестывалі я ў чацвёрты раз. Сольна выконваў песню «На сцяжынцы вечаровай» з рэпертуару беларускага калектыву «Бяседа». Выступалі ў цалкам запоўненай тысячнай зале, – расказвае Ігар. – Удзел у такіх мерапрыемствах шмат дае для самаразвіцця. Гэта новыя знаёмствы і добры вопыт.


Спадабалася публіцы трыа ў складзе Ігара Мятлы, Дар’і і Яўгеніі Шук з песняй «Рэкрут» беларускіх «Песняроў».
– Нумар рыхтавалі спецыяльна для фестывалю, – заўважае Дар’я. – Таксама не ўпершыню на «Беларускім кірмашы». Гэтае свята вельмі любяць мясцовыя беларусы і заўсёды цёпла сустракаюць сваіх землякоў.
Дадому міёрскія артысты вярнуліся з дыпломамі і сувенірамі.

ДЛЯ ДАВЕДКІ
Міжнародны фестываль народнай культуры «Беларускі кірмаш» штогод праходзіць у Даўгаўпілсе восенню, калі завяршаецца збор ураджаю. Прыязджаюць сюды беларускія майстры і творчыя калектывы з Латвіі, Літвы, Эстоніі. Арганізоўвае і праводзіць свята Даўгаўпілскі Цэнтр беларускай культуры.

Фота для ілюстрацыі.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 727
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 82 362
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 68 308
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 215
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 786
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 246
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 329
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 ноября 2019
Александр, Алексей, Антон, Виктор, Дмитрий, Иван, Илья, Иосиф, Константин, Порфирий, Тимофей, Федор, Семен

Именины 21 ноября 2019
Гавриил, Михаил, Павел, Рафаил

Госці краін

free counters
Партнеры сайта