Авторизация
 

У слове МАМА змяшчаецца Сусвет. Бліц-апытанне правялі работнікі газеты

 Утульнасць, надзейнасць, цеплыня, безумоўная любоў, бязмерная пяшчота. Усё гэта змяшчаецца ў адным слове, якое мы вымаўляем, яшчэ не ўмеючы гаварыць. МАМА. Самы дарагі чалавек, самы лепшы сябар. Наш маяк, чыё яркае святло праганяе цемру і ўказвае правільны шлях.

Аксана Няміра, загадчык па асноўнай дзейнасці раённага Цэнтра дзяцей і моладзі:
– Мама – самы блізкі чалавек, якога трэба цаніць і берагчы. З часам усведамляеш гэта яшчэ глыбей. У дзяцінстве мама прывучала нас з сястрой да дысцыпліны. Сказала штосьці зрабіць – значыць, трэба выканаць якасна і своечасова. Працавала мама паштальёнам, дапамагалі ёй газеты разносіць. Падабалася разам пірагі выпякаць. Ад мамы навучылася рабіць нарыхтоўкі на зіму з садавіны і агародніны. Цяпер разам гэтым займаемся. Праз гады сувязь мацнее. Часта тэлефануем, на выхадныя едзем у вёску. Без мамы ніводнае свята ў сям’і не абыходзіцца. Удзячна ёй за падтрымку, разуменне. Заўсёды выручала ў складаных сітуацыях. Вельмі прывязаны да яе ўнукі. Бязмерна іх любіць і кожнаму гатова дапамагчы.

 Вольга Хрол, бібліятэкар, в. Папшулі:
– Мамы няма шмат гадоў, а я добра памятаю, як яна спявала прыпеўкі і даўнія песні, якіх шмат ведала. У яе быў вельмі прыгожы голас. Размаўляла вершаванымі радкамі, умела падабраць трапную рыфму. Адукацыю мела 4 класы, але вывучаныя ў школе вершы памятала ўсё жыццё. Бацькам няпроста жылося: шмат працавалі, грошай амаль не мелі. Між тым кожны год на Вялікдзень мама купляла нам з сястрой новыя ўборы. Любіла нас, хацела парадаваць. Памятаю смак блінцоў і сырнікаў, якія вельмі смачна гатавала. Дзялілася тым, што мела, з аднавяскоўцамі. Мама падарыла мне жыццё і напоўніла яго сваёй любоўю. У яе я навучылася дабрыні і ўвазе да сябе і іншых.

 Аксана Падзява, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў:
– Мая мама самая лепшая. Так напэўна, лічыць кожны чалавек. І я сярод іх. Паважаю і люблю сваю маму, хоць нашы метады выхавання розныя. Яна заўсёды была строгай і прынцыповай, уласным прыкладам паказвала, што можна, а што не. Аднойчы я прынесла з прагулкі чужую прыгожую і яркую цацку. Мама растлумачыла, што неабходна вярнуць рэч гаспадару, а чужое браць нельга. У свой час настаяла, каб я працягвала адукацыю. У многім дзякуючы яе клопату вырасла настойлівай і прынцыповай. Са сваімі дзецьмі паводжу сябе інакш: з пяшчотай і ўгаворамі. У дзяцінстве часам крыўдавала на маму, а цяпер разумею: вынік такога выхавання бачны. І ў некаторых выпадках больш дзейсны. Маміны клопат і мудрасць дапамагаюць ісці па жыцці.

 Аляксандра Сініца, выпускніца школы, г. Міёры:
– Калі я была маленькая, не ўсведамляла, наколькі мне дарагая мама. Цяпер вучуся ў іншым горадзе і бачу яе раз на тыдзень. Вельмі сумую і адчуваю, наколькі яна мне патрэбна. Калі мне цяжка – мама не пакіне сам-насам са сваімі думкамі, дапаможа і падкажа. Перажывае за кожны мой дрэнны ўчынак. Пасля я прашу прабачэння – і мама ўсё даруе. Цяпер стараюся не засмучаць самага роднага мне чалавека. У мяне старэйшыя брат і сястра, а яшчэ малодшы брацік. Маме цяжка, але яна стараецца, каб мы выраслі добрымі людзьмі. Удзячна ёй за тое, што яна заўсёды са мной. Хачу, каб так было вечна. І вельмі моцна люблю. Хачу быць падобнай да яе ў плане выхавання сваіх будучых дзяцей.

 Дзмітрый МАНЯК, грузчык, г. Віцебск:
– Вельмі люблю і цаню сваю маму – чулую, добрую і спагадлівую. Да яе заўсёды можна прыйсці і за важнай парадай у адказны момант, і проста падзяліцца радасцю. Выслухае, нават калі вельмі занятая, з уласцівай ёй дабрынёй усміхнецца... З самых ранніх гадоў маці для мяне мудры настаўнік па жыцці, і я бязмежна рады, што яна ў мяне такая цудоўная!

 Станіслаў САЦЭВІЧ, інжынер, г. Мінск:
– Дзякуючы маме я сфарміраваўся як асоба. Яна для меня – самы важны, дарагі і родны чалавек. Разам з тым найлепшы сябар і таварыш, які заўсёды радуецца маім поспехам, а ў цяжкія хвіліны абавязкова падтрымае. Калі раблю нешта няправільна, не сварыцца і не папракае, а з гумарам папраўляе, маўляў, ты зрабіў так, а трэба вось так. Гэта і надае ўпэўненасці ў сабе. Дзякуй, мама, за тое, што ты ў мяне ёсць!

Фотаматэрыял з сацыяльных сетак і з архіва рэдакцыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 727
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 82 363
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 68 311
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 215
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 786
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 246
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 329
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 ноября 2019
Александр, Алексей, Антон, Виктор, Дмитрий, Иван, Илья, Иосиф, Константин, Порфирий, Тимофей, Федор, Семен

Именины 21 ноября 2019
Гавриил, Михаил, Павел, Рафаил

Госці краін

free counters
Партнеры сайта