Авторизация
 

Пасяджэнне раённага аб'яднання прафсаюзаў прайшло на Міёршчыне

 Рашэнні Х Пленума Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і меры па іх рэалізацыі, падрыхтоўка і правядзенне выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, справаздачна-выбарныя кампанія і канферэцыя. Гэтыя і іншыя пытанні абмеркавалі на пасяджэнні Савета раённага аб’яднання прафсаюзаў.

На 1 верасня ў раёне функцыянавалі 74 пярвічныя прафсаюзныя арганізацыі. Пры далучэнні да Верхнядзвінскага і Ушацкага рэарганізавана Міёрскае райспажыўтаварыства. Яшчэ тры прадпрыемствы АПК сталі часткай іншых сельгаспрадпрыемстваў.

Старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Аксана Падзява заўважыла, што на пленуме асаблівую ўвагу надалі новай рэдакцыі Працоўнага кодэксу. Нацыянальны прафцэнтр выступаў яго афіцыйным распрацоўшчыкам і прадстаўляў інтарэсы 96 % занятага насельніцтва краіны – менавіта столькі беларусаў у прафсаюзах. Толькі па ініцыятыве ФПБ ўнесена каля 40 ініцыятыў па змяненні 30 артыкулаў. Найбольш значныя з іх – гарантыі доўгатэрміновых кантрактаў для добрасумленных работнікаў, ліквідаванне дыскрымінацыі па ўзросце адносна кампенсацыйных выплат і інш.


ФПБ актыўна ўдзельнічае ў законатворчым працэсе, адстойвае правы і інтарэсы працоўных. Згодна з трохбаковым пагадненнем паміж райвыканкамам, наймальнікамі і прафсаюзамі, вырашаюць важныя сацыяльныя задачы. У новы дакумент унясуць прапановы па абароне матэрыяльных правоў работніка ў выпадку банкруцтва прадпрыемства, пашырэнні магчымасцей працаўладкавання моладзі, жанчын з непаўналетнімі дзецьмі і асоб з абмежаванымі магчымасцямі, прадастаўленні бюджэтных сродкаў для рэалізацыі норм Генеральнага пагаднення работнікам бюджэтных арганізацый і дзяржаўным служачым.


Важны складнік у рабоце прафсаюзных арганізацый – разгляды зваротаў і прыёмы грамадзян. Іх разам з грамадскім кантролем прававыя інспектары працы з удзелам прадстаўнікоў пракуратуры штомесяц праводзяць у раённых аб’яднаннях прафсаюзаў. Апошні прайшоў 19 верасня ў ДРБУ-203: тры чалавекі атрымалі юрыдычную дапамогу і адзін звярнуўся па кансультацыю.


Аксана Айвараўна пракаменціравала справаздачна-выбарную кампанію ў прафсаюзных арганізацыях раёна. 63 пярвічкі – 70 % ад агульнай колькасці – падвялі вынікі і вызначылі задачы на будучыню. Абнаўляецца склад прафсаюзных органаў. Заключным акордам кампаніі стане справаздачна-выбарная канферэнцыя 13 снежня.


Члены прафсаюза Міёршчыны прымаюць актыўны ўдзел у парламенцкіх выбарах сёмага склікання. У склад участковых камісій вылучаны 55 чалавек. Члены прафсаюза працавалі ў ініцыятыўнай групе кандыдата ў дэпутаты па Полацкай сельскай выбарчай акрузе № 28 Мікалая Шаўчука.


Старшыня пярвічкі філіяла Міёрскага камбікормавага завода Валянціна Пяткевіч расказала пра прэміраванне і заахвочванне работнікаў, матэрыяльную дапамогу і ахову працы.


Рэалізацыю маладзёжнай палітыкі ў раёне асвяціла старшыня Маладзёжнага савета райаб’яднання Ірына Чарняўская. Па яе словах, на Міёршчыне 2 635 жыхароў ва ўзросце 14 – 31 года. Моладзь актыўна ўдзельнічае ў грамадскім жыцці, дасягае значных поспехаў у рабоце.


Надаваць вялікую ўвагу афармленню дакументацыі справаздачна-выбарных сходаў заклікаў галоўны спецыяліст аддзела сацыяльнага партнёрства і працоўных адносін Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Алег Керасёў. Удакладніў механізм дзеянняў пры падрыхтоўцы і правядзенні кампаніі.


З магчымасцю аздараўлення членаў калектываў і іх дзяцей азнаёміла галоўны спецыяліст Прадстаўніцтва Віцебскага абласнога ўпраўлення Рэспубліканскага цэнтра па АіСКЛ насельніцтва Міёрскага раёна Людміла Бяззубенак.


Рупарам праблем, якія накапіліся ў калектыве, намеснік старшыні райвыканкама Валерый Драба назваў прафсаюзны актыў. Яго задача – данесці гэтыя пытанні да грамадскасці, быць апорай кіраўніку і разам пераадольваць складанасці.

У ТЭМУ
У раёне 47 арганізацый прыватнай формы ўласнасці, 29 – з колькасцю працуючых больш за тры чалавекі, у трох з іх створаны пярвічкі. У большасці выпадкаў гэта прадстаўнікі сямейнага бізнесу. Ствараць пярвічкі ў калектыве з трох – пяці чалавек немэтазгодна.

ДАРЭЧЫ
Адна з задач, вызначаных ФПБ для эфектыўнай дзейнасці прафсаюзнай арганізацыі – наяўнасць калектыўнага дагавора. На 1 верасня на Міёршчыне іх дзейнічала 67. Ахоп калектыўна-дагаворным рэгуляваннем складае 90 %.

Фота аўтара.

Алена ВАРОНІНА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 564
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 81 968
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 64 948
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 050
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 702
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 174
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 245
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 октября 2019
Андрей, Борис, Василий, Георгий, Давид, Иван, Константин, Михаил, Петр, Степан, Федор, Анна

Именины 14 октября 2019
Александр, Алексей, Георгий, Иван, Михаил, Николай, Петр, Роман, Вера

Госці краін

free counters
Партнеры сайта