Авторизация
 

Прафесійнае свята адзначалі педагогі

 Педагогі з усіх куточкаў Міёрскага краю 4 кастрычніка, напярэдадні прафесійнага свята, разам адпачывалі ад штодзённых школьных клопатаў. Званкі на ўрок, дамашнія заданні, праверкі сшыткаў на некаторы час засталіся па-за ўвагай. Толькі ўсмешкі, прыемныя ўражанні і добры настрой.

Словы ўдзячнасці, пажаданні шчасця і цяпла, добрыя песні гучалі для настаўнікаў са сцэны раённага Дома культуры.

На хвалю пазітыву настройваў кветкавы парад у фае. Кожная ўстанова адукацыі падрыхтавала арыгінальныя кампазіцыі з жывых кветак і восеньскіх дароў. Падзівіўшыся на справу фантазіі і ўмелых рук, маладыя спецыялісты, іх старэйшыя калегі і педагогі-ветэраны займалі месцы ў глядзельнай зале.


 – У вашых руках будучыня нашага раёна. Упэўнены, што яна будзе светлай і радаснай, – вітаў педагогаў старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў.


Адрасаваў цёплыя пажаданні ўсім настаўнікам Міёршчыны. Самым лепшым уручыў узнагароды.
Граматамі раённага выканаўчага камітэта адзначаны старанні настаўніцы англійскай мовы СШ № 2 Алы Мітрафанавай і выхавацеля яслі-сада № 1 Жанны Курыловіч. Удзячнасць аб’явілі метадысту аддзела па адукацыі Іне Сіповіч.


 Узнагароды ад раённага Савета дэпутатаў атрымалі дырэктар Узмёнскай школы Вольга Рамза, дырэктар раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра Валянціна Рымдзёнак, метадыст аддзела па адукацыі Наталля Бандарэнка.


Добрым і светлым назваў прафесійнае свята настаўнікаў намеснік старшыні райвыканкама Валерый Драба. Падкрэсліў, што роля педагога ў грамадстве застаецца важнай ва ўсе часы. Кожны праносіць праз жыццё памяць пра сваё дзяцінства, школу і настаўнікаў.


 Плённую працу педагогаў Міёршчыны адзначаюць на высокім узроўні. Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі ўзнагароджаны настаўніца фізікі з Сіцькоўскай школы Лія Панкрат і загадчыца бібліятэкі СШ № 3 імя Я. Томкі Дзіяна Варона. Узнагароды ад абласнога ўпраўлення па адукацыі заслужылі настаўніцы пачатковых класаў Святлана Яленская і гісторыі Наталля Астукевіч з Дзісенскай школы, педагог сацыяльны дзіцячага прытулка Алена Шаўлюга, настаўнік-дэфектолаг СШ № 3 імя Я. Томкі Вольга Абалевіч, настаўнік фізічнай культуры Сіцькоўскай школы Аляксандр Шульга, настаўніца фізікі Алена Астапковіч з СШ № 3 імя Я. Томкі, выхавацель яслі-сада № 3 Людміла Качан, бібліятэкар Новапагосцкай школы Жанна Мароз.


 – Дзейнасць педагогаў скіравана на рашэнне адной з самых важных дзяржаўных задач – навучанне і выхаванне дзяцей, – адзначыў начальнік аддзела па адукацыі Аляксандр Жук. – Вы раскрываеце ў дзецях таленты і здольнасці, дапамагаеце знайсці сваю дарогу ў жыцці, фарміруеце ўнутраны стрыжань, патрэбны для дасягнення поспеху.


 Вучняў выклікаюць да дошкі, каб праверыць веды і паставіць адзнаку. Настаўнікаў просяць падняцца на сцэну, каб падзякаваць за ўрокі і ўручыць узнагароды. Граматы аддзела па адукацыі атрымалі настаўнікі гісторыі Валянціна Трубіла з СШ № 2 і Таццяна Бахір з Завуццеўскай школы, настаўнік-дэфектолаг Язненскай школы Наталля Морхат, выхавацель Алена Сташкевіч і педагог сацыяльны Вікторыя Каснікоўская з Туркова, настаўніцы пачатковых класаў Ірына Грэцкая з Узмёнскай школы і Алена Гусак з Завуццеўскай, выхавацелі Ірына Шымуковіч з Сіцькова і Ірына Мыслівец з дзіцячага прытулка, метадыст Ірына Грыгор’ева, інжынер-праграміст вучэбна-метадычнага кабінета Дзмітрый Бузо, спецыяліст групы па цэнтралізаваным гаспадарчым забеспячэнні Таццяна Зазнова.
 Шэраг работнікаў узнагароджаны па прафсаюзнай лініі.


Яркія ўражанні і пазітыўныя эмоцыі дарылі настаўнікам артысты. Ірына Гаўрыльчык, Аляксей Конах, Ганна Блажэвіч, Аляксей і Данііл Астукевічы, Ягор Абалевіч і іншыя выканаўцы на працягу ўсёй урачыстасці трымалі настрой на высокай ноце.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 564
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 81 968
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 64 948
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 050
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 702
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 174
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 245
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 октября 2019
Андрей, Борис, Василий, Георгий, Давид, Иван, Константин, Михаил, Петр, Степан, Федор, Анна

Именины 14 октября 2019
Александр, Алексей, Георгий, Иван, Михаил, Николай, Петр, Роман, Вера

Госці краін

free counters
Партнеры сайта