Авторизация
 

Гістарычны музей СШ № 3 імя Я. Томкі пацвердзіў званне народнага

 Гістарычны музей СШ № 3 імя Я. Томкі створаны ў 1986 годзе намаганнямі настаўніка гісторыі Вітольда Ермалёнка і яго выхаванцаў, асабліва ўдзельнікамі гуртка «Арганаўты мінулага». Дзякуючы актыўнай пошукавай і экскурсійнай рабоце яму ў 1996-м прысвоена ганаровае званне народнага.

Такі статус неабходна пацвярджаць праз кожныя пяць гадоў. Апошнім часам заканадаўства ў гэтых адносінах стала больш патрабавальным. Аднак і школьны музей не затрымаўся ў сваёй дзейнасці. Цяпер гэта музейнае аб’яднанне, якое пастаянна прымае шматлікія экскурсіі, абнаўляе экспазіцыі, праводзіць пошукавую работу, удзельнічае ў розных краязнаўчых і гістарычных канферэнцыях і іншых мерапрыемствах. Яго стваральнік – ініцыятар выдання штотыднёвіка «Міёрская даўніна», краязнаўчых кніг і турыстычных буклетаў, аўтар мноства публікацый у СМІ. Усё гэта адлюстравана ў адпаведных дакументах – палажэнні, пашпарце, характарыстыцы, справаздачы і іншых, якія далі падставу Міністэрству культуры ў чарговы раз пацвердзіць статус музейнага аб’яднання.

Фота для ілюстрацыі.
Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 14 апреля 2021
Ефим, Иван, Макар, Сергей, Мария

Именины 13 апреля 2021
Вениамин, Иван, Иннокентий, Иосиф, Анна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта