Авторизация
 

Паспаборнічаюць ветэраны Міёршчыны

 Трэцяя спартакіяда ветэранаў працы сярод пярвічных арганізацый раёна адбудзецца 4 кастрычніка ў спарткомплексе «Атлант». Спаборніцтвы пройдуць на базе ФСК «Міёры», толькі па стральбе – у ціры СШ № 2.

 

Прадугледжваецца склад каманд з сямі чалавек: жанчыны ва ўзросце ад 55, мужчыны – ад 60 гадоў. Дапускаецца ўдзел легіянераў, калі гэта муж ці жонка члена каманды. Кожны спартсмен можа выходзіць на старт не больш чым па двух відах.


У праграме спаборніцтваў настольны тэніс, стральба з пнеўматычнай вінтоўкі, кідкі мяча ў баскетбольнае кольца, дартс, фігурнае ваджэнне веласіпеда – па гэтых відах па адным удзельніку ад каманды, толькі па лёгкай атлетыцы два: у мужчын бег на 60 метраў, у жанчын – на 50.


Вынікі падвядуць у асабістым (узнагароды – медалі, дыпломы і сувеніры) і агульнакамандным (кубкі і дыпломы) заліку.
Заяўкі на спартакіяду неабходна падаць за пяць дзён да яе пачатку ў райсавет ветэранаў. Даведкі па тэлефоне 5 12 60.

 

Фота для ілюстрацыі.
Часлаў КАШКУР.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 14 мая 2021
Герасим, Ефим, Игнатий, Макар, Нина, Тамара

Именины 13 мая 2021
Василий, Игнатий, Климент, Максим, Никита, Яков, Ефрем

Госці краін

free counters
Партнеры сайта