Авторизация
 

Жыллёва-камунальная гаспадарка Міёршчыны да ацяпляльнага сезона гатова

 Поўная гатоўнасць! Менавіта так ахарактарызаваў стан падрыхтоўкі аб’ектаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі да работы ў асенне-зімовы перыяд 2019 – 2020 года дырэктар УП ЖКГ Ігар ВОЙТАЎ.

– Рыхтавацца да новага ацяпляльнага сезона камунальнікі пачалі практычна адразу пасля заканчэння папярэдняга, – засведчыў Ігар Іванавіч. – Напачатку агледзелі, а затым прафілактычна адрамантавалі 37,1 кіламетра цеплавых сетак. У Міёрах і Дзісне замянілі 1,3 км труб звычайных на ПІ-трубы. Прывялі ў парадак ізаляцыю на 3,8 км цеплатрас, займаліся гэтым у некаторых дамах. Падрыхтавалі 12 цеплавых пунктаў і тры ЦЦП. Аднавілі 0,2 тысячы квадратных метраў дахаў, паклапаціліся пра стыкі сценавых панэляў у пяці будынках. Ужо праведзена выпрабаванне 21 кацельні і 32,9 кіламетра цеплавых труб. У кацельні «Паўночная» закончаны бягучы рамонт катла і гідраўлічнае выпрабаванне ўнутраных сістэм. Якасць гэтай работы дазволіў ацаніць пробны пуск. Ёсць час для выпраўлення магчымых непаладак.


Лічу, што асноўнае і рэзервовае абсталяванне, усе кацельні, склады і павеці для паліва, аўтаномныя крыніцы электраэнергіі і іншае да ацяпляльнага сезона падрыхтавана. Правераны магчымасці выкарыстання рэзервовых відаў паліва і перападключэння электрычнасці. Назапашана 6260 кубаметраў дроў і 9102 кубаметры шчапы, гэта каля 70 % патрэбнай колькасці. Нарыхтоўка паліва працягваецца. На выпадак непрадбачаных халадоў ці неабходнасці правядзення рэгламентных работ прадугледжана выкарыстанне прыроднага газу на кацельні «Паўночнай».


Шматкватэрнае жыллё ў раёне аснашчана прыборамі ўліку цеплавой энергіі, патрэбная колькасць лічыльнікаў праверана.
Праведзена аптымізацыя цеплавых сетак у Міёрах, Дзісне і Язне. Цяпер гарачую ваду жыхары райцэнтра ў шэрагу дамоў па вуліцах Ягора Томкі і Камуністычнай атрымліваюць не толькі ў ацяпляльны сезон. Гэтыя работы будзем працягваць.


Зробленае работнікамі камунальнай службы ўжо ацаніў дзяржпрамнагляд: нашы цеплакрыніцы дапушчаны да эксплуатацыі, пашпарты гатоўнасці атрымалі ўсе спажыўцы цяпла. Але мы гатовы і да нечаканых выпрабаванняў: дзейнічае дыспетчарская служба (тэлефон 5 19 12), створаны аварыйна-аднаўленчыя брыгады, яны забяспечаны патрэбнай тэхнікай, запчасткамі і персаналам.


Зіма стане самым прынцыповым кантралёрам якасці падрыхтоўчых мерапрыемстваў. Але многае залежыць і ад спажыўцоў вашых паслуг. Чаго чакаеце ад іх?
– Што яны будуць адказнымі і эканомнымі гаспадарамі ў сваім жыллі і месцах агульнага карыстання, пры карыстанні нашымі паслугамі і выкарыстанні камунальнага абсталявання. Разлічваю на своечасовыя паведамленні пра падцёкі і прарывы цеплатрас, водаправодаў, пра недастатковую цеплаізаляцыю.


Нярэдка нашым работнікам даво- дзіцца выязджаць на ліквідацыю праблем з каналізацыяй. Таму яшчэ раз нагадаю: ва ўнітазы нельга змываць усё, што не раствараецца ў вадзе. Катэгарычна забараняецца адпраўляць у каналізацыю рэшткі ежы і тлушч, акуркі, падгузнікі і сродкі асабістай гігіены, бытавое і будаўнічае смецце, напаўняльнікі для туалетаў дамашняй жывёлы, рыззё і старое адзенне, вільготныя сурвэткі, бінты, вату і ватныя палачкі, цацкі і плёнку. Забітыя трубы ствараюць праблемы не толькі для сантэхнікаў, патрабуюць дадатковых выдаткаў і ад нядбайных гаспадароў.
Камунальная гаспадарка – наш агульны клопат.

Фота з архіва рэдакцыі.
Гутарыў Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 апреля 2021
Адриан, Вениамин, Георгий, Иван, Иосиф, Никита, Николай, Федор, Мария

Именины 16 апреля 2021
Никита

Госці краін

free counters
Партнеры сайта