Авторизация
 

Клапоцяцца пра пажылых у Дзісенскім аддзяленні кругласутачнага знаходжання

 Запомнілася мудрая жанчына, якая сама ў вельмі сталым узросце сярод найцяжэйшых спраў называла догляд старых і нямоглых. Гэтым займаюцца 18 работнікаў Дзісенскага аддзялення кругласутачнага знаходжання раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва пад кіраўніцтвам Наталлі КУРАШ. 

Раней за ўсіх пачынаецца працоўны дзень у повараў Жанны Баркоўскай і Святланы Катушонак пры падтрымцы кухоннай работніцы Любові Кісель. Цяпер не ўсе 35 месц запоўнены, аднак усім жыхарам трэба прыгатаваць па некалькі страў чатыры разы на дні і кефір на ноч прынесці.


Круглыя суткі па зменах на пасту малодшыя медыцынскія сёстры па доглядзе Алена Ра- зумчык, Таццяна і Наталля Мятла, На-дзея Пучкоўская, Таццяна Лагун і Алена Дрыла. Сярэдні ўзрост ветэранаў, якіх яны абслугоўваюць, – 80 гадоў. Тут застаўся толькі адзін удзельнік Вялікай Айчыннай, некалькі інвалідаў другой групы, большасць – адзінокія ці адзінокапражываючыя з падарваным здароўем. Хваробы іх не мінаюць. Некаму трэба дапамагчы памыцца, паесці, абслужыць сябе, замяніць адзенне ці бялізну, пракантраляваць прыём лекаў. Гэта пастаяннае кола абавязкаў медсясцёр. За імі яшчэ парадак у пакоях. У аддзяленні чыста, у гэтым персаналу дапамагаюць і ветэраны.


Жыццё ідзе па распарадку. З раніцы ўсе хадзячыя жыхары займаюцца асабістай гігіенай, наводзяць парадак у сваіх пакоях. Пасля снядання вывучаюць «Азбуку здароўя» – лячэбную гімнастыку.


Потым пачынаюць дзейнічаць розныя гурткі. Адзін з самых папулярных – «Умелыя ручкі». Яго ўдзельнікі захапіліся вырабамі з папяровых трубачак. Ладна круціць іх Альбін Бялевіч. А ў Зіновіі Талічан выходзяць прыгожыя абажуры, зорачкі і іншае.
Івану Хвядчуку таксама трубачкі па сілах, яшчэ лепш у яго атрымліваюцца нарыхтоўкі для рамак з падручных сродкаў.
Многія бабулі, найперш Марыя Мурашка, займаюцца кветкамі, даглядаюць клумбы. Гэта ўжо аб’яднанне «Садаводаў-аматараў». Прыхільнікаў настольных гульняў збірае шахматна-шашачны клуб.


Аддзяленне выпісвае газеты, некаторыя яго жыхары атрымліваюць любімыя перыядычныя выданні. Па іх праводзяцца палітінфармацыі. А як без тэленавін?!


Заняткі ў гуртках арганізоўвае сацыяльны работнік Наталля Шарыпава. Пад яе кіраўніцтвам ветэраны ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы Дзісенскага падвор’я на фестываль «Жураўлі і журавіны Міёрскага краю».


Раней на святы, мерапрыемствы ці ўрачыстасці перад жыхарамі аддзялення выступалі з нумарамі мастацкай самадзейнасці школьнікі, самадзейныя артысты і творчыя калектывы ГЦК. Аказалася, што і сярод ветэранаў таксама ёсць таленты вершы расказваць, песні спяваць. Яны ўтварылі гурток «Завалінка», выступаюць перад таварышамі.
Калі дазваляюць здароўе і надвор’е, бабулі і дзядулі з аддзялення скіроўваюцца ў экскурсіі па горадзе, на прагулкі ў парк.

Фота аўтара.
Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 апреля 2021
Георгий, Григорий, Ефим

Именины 14 апреля 2021
Ефим, Иван, Макар, Сергей, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта