Учора, 20 верасня, адбыўся пробны пуск кацельні «Паўночная» ў райцэнтры. Першае цяпло паступіла ў жыллё міярчан.
Такім чынам правяраецца стан абсталявання і сістэмы ацяплення, вонкавай і ўнутрыкватэрнай. Калі пры гэтым заўважыце падцёкі, іншыя недахопы, паведаміце ў дыспетчарскі пункт УП ЖКГ па нумары 5 19 12.
Фота для ілюстрацыі.
Юрый ПАПЛАЎСКІ,
галоўны інжынер УП ЖКГ.