Мини-ярмарка вакансий пройдет в Миорах

 У пятніцу, 27 верасня, з 10 да 12 гадзін ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама (г. Міёры, вул. Камуністычная, 8) пройдзе міні-кірмаш па падборы кадраў па вакансіі «Трактарыст».

Прэтэндэнты на рабочыя месцы змогуць пагутарыць з патэнцыяльнымі наймальнікамі. У прадстаўнікоў кадравых служб азнаёмяцца з інфармацыяй пра прадпрыемствы, умовы працы і аплаты.


Спецыялісты службы занятасці пракансультуюць па пытаннях працаўладкавання, рэгістрацыі ў якасці беспрацоўных, атрымання спецыяльнасці «Трактарыст» за кошт сродкаў бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва ў Цэнтры падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі рабочых упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама.


У гэты ж дзень загадчык аддзела занятасці насельніцтва і сацыяльна-працоўных зносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Ігар Міхайлавіч ШВЕЦ адкажа на пытанні па тэлефоне 5 18 62 з 9 да 10 гадзін.

Фота для ілюстрацыі.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.