Авторизация
 

Сафія Гуз з Узмён зноў у ліку пераможцаў

 Дзясятая рэспубліканская спартакіяда ГА «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку» праходзіла ў пачатку верасня ў Пінску. Удзельнічалі каманды ад кожнай вобласці. У складзе віцебскай – Сафія ГУЗ з Узмён.

У рэспубліканскай спартакіядзе ГА «БелТІЗ» Сафія Гуз удзельнічала ў пяты раз.
– Добра, што праводзяць такія мерапрыемствы. Гэта прыклад таго, што не ўсе інваліды апусцілі рукі. Нават маючы абмежаванні можна жыць цікавым паўнацэнным жыццём, – лічыць яна.


Выступала Сафія ў двух відах спаборніцтваў. Дыстанцыю ў 60 метраў прабегла другой па часе. Ад падлогі адціснулася 16 разоў і стала трэцяй. А ў выніку выйшла ў лідары ў асабістым заліку. Агульнакамандны поспех – першае месца.


– Рыхтавацца да спартакіяды пачынаю за паўтара – два месяцы. Еду з намерам перамагчы, – расказвае субяседніца. – Сёлета не вельмі пашанцавала з адцісканнямі. Па жэрабі выпала выступаць першай. Гэта складана, бо не ведаеш магчымасцей сваіх сапернікаў. Магла б выканаць практыкаванне больш разоў.


Высокія мэты Сафія Гуз ставіць перад сабой не толькі ў спорце.
– І ў кулінарыі, і ў бісерапляценні, і ў іншых справах яна выкладваецца на поўную. З захапленнем спрабуе штосьці новае. Упэўнена, што ў яе ўсё атрымаецца. Але не па волі выпадку, а дзякуючы пастаяннай і мэтанакіраванай падрыхтоўцы, – характарызуе падапечную загадчыца аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў ТЦСАН Таццяна Шульга.


Дні Сафіі напоўнены звычайнымі хатнімі і гаспадарчымі клопатамі. Дом, падворак, сад, агарод. Яе падтрымка і апора – муж і двое сыноў. Старэйшы Максім – першакурснік Полацкага прафліцэя. Арцём – сямікласнік.


Нядаўна з’явіўся яшчэ адзін памочнік. За кошт раённага бюджэту Сафіі аказалі матэрыяльную падтрымку і набылі маркер лічбавых метак. З дапамогай электроннага прыбора можна прымацоўваць меткі на прадукты, адзенне, мэблю і так далей. Пры навядзенні на іх маркер агучвае, што гэта. Перш-наперш Сафія пазначыла пакецікі з бісерам.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2021
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2021


Госці краін

free counters
Партнеры сайта