Авторизация
 

Хроніка здарэнняў на Міёршчыне

 З 16 па 31 жніўня ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС паступіла 165 паведамленняў і заяў пра ўчыненыя правапарушэнні і злачынствы. Узбуджана 6 крымінальных спраў. Складзена 318 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Застаўся
без трымера
З дома жыхара Новапагосцкага сельсавета ўкралі трымер. Прычынены ўрон на суму ў 250 рублёў. Па факце крадзяжу 19 жніўня ўзбуджана крымінальная справа. Устанаўліваецца асоба зламысніка.

Пагасцяваў…
Пенсіянер прыехаў да сваякоў, што пражываюць у Новапагосцкім сельсавеце. Пасля застолля, разагрэты алкаголем, скіраваўся прагуляцца. Зайшоў у мясцовую бібліятэку. Толькі замест кніжак узяў куртку і манітор камп’ютара. Бібліятэкар адразу набрала нумар міліцыі. Зламыснік не паспеў далёка адысціся. 28 жніўня ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 206 «Рабаванне».

Кашалёк
на тумбачцы
Міярчанка звярнулася ў міліцыю з паведамленнем пра крадзеж. Пакінула свой кашалёк, у якім было 500 рублёў, на тумбачцы ў агульным калідоры інтэрната. Багацце трапіла ў чужыя рукі. Крымінальная справа ўзбуджана 30 жніўня. Асоба зламысніка ўстанаўліваецца.

Злачынцы
з інтэрнэту
Міярчанцы закрылі доступ да яе старонкі ў сацыяльнай сетцы «Укантакце» – змянілі пароль. За дапамогай звярнулася ў міліцыю. 25 жніўня ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 349 «Несанкцыянаваны доступ да камп’ютарнай інфармацыі».
***
Жыхарка Міёр падчас перапіскі «Укантакце» паведаміла рэквізіты сваёй банкаўскай карткі. У хуткім часе адтуль прапалі 255 рублёў. 28 жніўня ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 212 «Крадзеж шляхам выкарыстання камп’ютарнай тэхнікі».

З пачатку года ў раёне зарэгістравана шэсць злачынстваў у сферы камп’ютарных тэхналогій. Абараніце сябе ад інтэрнэт-махляроў: падчас перапіскі нават сябрам не паведамляйце інфармацыю пра ўласныя банкаўскія карткі, часцей мяняйце паролі.

***
У жніўні ў раёне ўзбуджана 14 крымінальных спраў, з іх раскрыта 10. Па лініі крымінальнага вышуку 8 крымінальных спраў, раскрыта 6.

Фота для ілюстрацыі.
Дзмітрый ХОМІЧ,
начальнік штаба раённага аддзела ўнутраных спраў.
Аляксандр ФУРС, начальнік
раённага аддзела Следчага камітэта.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 мая 2021
Адриан, Ирина, Яков

Именины 17 мая 2021
Иван, Исаакий, Кирилл, Климент, Леонтий, Никита, Николай, Мария, Пелагея

Госці краін

free counters
Партнеры сайта