Авторизация
 

Дарожныя правілы паўтаралі на Міёршчыне

 Ісці на зялёнае святло, абазначацца флікерам у цёмны час сутак, прытармажваць перад пешаходным пераходам, не перавышаць хуткасць... Гэтыя і іншыя прапісныя ісціны дарожнай азбукі супрацоўнікі аддзялення ДАІ Міёрскага РАУС нагадваюць пешаходам, веласіпедыстам і кіроўцам падчас прафілактычных акцый.

У верасні дзеці і дарослыя разам з супрацоўнікамі ДАІ штудзіруюць правілы дарожнага руху.

Спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Увага – дзеці!» традыцыйна праходзіла з 25 жніўня па 5 верасня.
– Нашы інспектары з павышанай пільнасцю сачылі за парадкам на дарогах. Выступалі ў школах на бацькоўскіх сходах, урачыстых лінейках, – расказвае старшы дзяржаўтаінспектар аддзялення ДАІ Міёрскага РАУС Аляксандр Савейка. – Знаёмілі са статыстыкай дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей, іх прычынамі і наступствамі. Акцэнтавалі ўвагу на правілах перавозкі непаўналетніх, на выкананні хуткасных рэжымаў. Дзецям раілі быць уважлівымі па дарозе ў школу і дадому.


 За перыяд акцыі ў раёне выявілі 147 фактаў парушэння правіл дарожнага руху. У гэтым пераліку адзін нецвярозы кіроўца, шэсць вадзіцеляў, што перавозілі дзяцей без аўтакрэсла, двое не прапусцілі пешаходаў на пешаходным пераходзе. Панеслі адміністрацыйную адказнасць пяць веласіпедыстаў і 13 пешаходаў.


Прадоўжаць паўтараць правілы дарожнага руху падчас рэспубліканскай акцыі «Адзіны дзень бяспекі» з 1 па 10 верасня. Два дні старшы дзяржаўтаінспектар Аляксандр Савейка правёў у СШ № 3 Я. Томкі. Наглядны матэрыял для старшакласнікаў – відэаролікі з рэальнымі сюжэтамі. Вось ідзе малады чалавек. У руках – тэлефон, у вушах – навушнікі, на галаве – капюшон. Не зважаючы навокал, выходзіць на праезную частку. Аўтамабіль ледзь паспявае затармазіць. Былі ў роліку і карцінкі без хэпі-энду.


– Пешаход мае перавагу на пешаходным пераходзе. Аднак перш-наперш трэба ўпэўніцца, што машыны яго прапускаюць. Гэта абавязак, – падкрэсліў Аляксандр Фёдаравіч. – Часта пешаходы лічаць, што аўтамабіль спыніцца на блізкай ад іх адлегласці. Так думаць памылкова. Машына не можа затармазіць імгненна.


З вучнямі-пачаткоўцамі супрацоўнік ДАІ правёў віктарыну па правілах дарожнага руху. Тэорыю замацавалі практыкай. На школьнай пляцоўцы каталіся на самакатах, малявалі дарожныя знакі і тлумачылі, што яны абазначаюць.


– Дзеці ведаюць правілы дарожнага руху. Усе спраўляліся з заданнямі, – адзначае Аляксандр Савейка. – Школьнікам раздалі тэматычныя сувеніры. Прафілактычную работу ў школах будзем працягваць увесь навучальны год.


З 10 верасня ў вобласці распачаўся месячнік па прафілактыцы дарожна-транспартнага траўматызму. Асаблівая ўвага інспектараў ДАІ скіравана на пешаходаў і веласіпедыстаў. Сочаць, дзе і як перасякаюць праезную частку, ці абазначаюцца святлоадбівальнымі элементамі.
Прадоўжыцца месячнік бяспекі да 30 верасня.

Большасць аварый здараецца ў цёмны час сутак. Кожны другі наезд на пешахода ўчыняюць па-за пешаходным пераходам.

ЛІЧБЫ
Сёлета за восем месяцаў у вобласці здарылася 20 ДТЗ з удзелам непаўналетніх. У сямі выпадках вінаваты дзеці-пешаходы. У Міёрскім раёне зарэгістравана адно ДТЗ, у якім пацярпела дзіця. Ад сур’ёзных наступстваў засцерагло аўтакрэсла.

ФАКТ
У цемры чалавек на праезнай частцы бачны вадзіцелю толькі за 25 – 30 метраў. Гэтую адлегласць пры хуткасці 90 км/г аўтамабіль праязджае за секунду. Флікер павялічвае бачнасць пешахода да 300 метраў.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА і прадастаўлены аддзяленнем ДАІ РАУС.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 июня 2021
Мария, Ефрем

Именины 23 июня 2021
Александр, Алексей, Андрей, Василий, Герасим, Иван, Игнатий, Илья, Иннокентий, Кузьма, Макар, Николай, Павел, Тимофей, Анна, Антонина, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта