Авторизация
 

Устойлівае развіццё Міёршчыны пачынаецца са сферы культуры

 Экалагічнаму фестывалю «Жураўлі і журавіны Міёрскага краю» додждж і восеньскі холад –  не перашкода. Каторы год нават з-за мяжы да нас едуць паназіраць за зграбнымі птушкамі, паслухаць іх жалобнае курлыканне ў небе, пасмакаваць стравы з карысных ягад на сельсавецкіх падворках, набыць адмысловыя сувеніры і падзівіцца, якія тут працавітыя і ўмелыя людзі жывуць. Унікальны фэст дазваляе папулярызаваць мясцовыя традыцыі, захоўваць самабытную прыроду, развіваць экалагічны турызм, усталёўваць цесныя сяброўскія сувязі з суседнімі краінамі. Усё дзеля паляпшэння ўзроўню жыцця ў раёне. 

На імідж фестывалю сёлета значна папрацавалі ўдзе- льнікі сумеснага з «Аховай птушак Бацькаўшчыны» і Латвійскім сельскім форумам праекта «Разам для грамады і прыроды: узмацненне працэсу развіцця ў Міёрскім раёне праз партнёрства мясцовай улады і грамадскай супольнасці», які фінансуе Еўрапейскі саюз. Пад яго эгідай прайшоў і стартавы семінар святочнага дня. Замежныя госці, у ліку якіх генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Даўгаўпілсе Уладзімір Клімаў, Павераны ў справах Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі Берэнд дэ Гроот, дэлегацыі Апочацкага раёна Расійскай Федэрацыі і Крустпілскага краю Латвійскай Рэспублікі, а таксама з суседніх Глыбоцкага, Шаркаўшчынскага раёнаў і Наваполацка, дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання Сяргей Грамадка, прадстаўнікі мясцовых органаў улады, працоўных калектываў і грамадскасці абмеркавалі міжнароднае супрацоўніцтва як інструмент устойлівага развіцця Міёрскага раёна.

 Прывітаўшы ўдзельнікаў семінара, старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў заўважыў, што асноўныя крыніцы даходаў раёна – прамысловасць і сельгасвытворчасць. За кошт гэтых галін зберагаюць і прыродную самабытнасць міёрскага краю. Рэальныя арыенціры развіцця рэгіёна і прыярытэты вызначае будаўніцтва металапракатнага завода па вытворчасці белай бляхі. Аднак не ўсе разумеюць, як займацца такой вытворчасцю і не нашкодзіць экалогіі. Ігар Валер’евіч запэўніў, што падстаў для хвалявання няма. Па ўсіх крытэрыях папярэдняя ацэнка ўздзеяння плануемай гаспадарчай дзейнасці прадпрыемства на навакольны асяродак склала ўсяго 17 балаў са 130 дапушчальных. Адзінае, спатрэбіцца прывыкнуць да шуму ад абсталявання завода, які ўзмоцніцца і за кошт курсіравання чыгуначнага транспарта.


Як заўважыў кіраўнік раёна, фестываль «Жураўлі і журавіны Міёрскага краю» – добрая пляцоўка для прафесійных эколагаў, прамыслоўцаў, якія працуюць у рэальным сектары эканомікі, каб абмяркоўваць важныя пытанні і прымаць правільныя кіраўнічыя рашэнні.


Эксперт Латвійскага Сельскага форума Арыс Адлерс падзяліўся багатым вопытам па развіцці сельскай мясцовасці, павучаў смялей рэалізоўваць разнастайныя прыватныя ініцыятывы. Для павышэння кампетэнцыі па тэматычных пытаннях вялікая роля самаадукавання, навучальных семінараў і стажыровак. Не заседжвацца заклікаў менеджар праекта Алег Сівагракаў.


Мясцовы каардынатар праекта Надзея Дударонак упэўнена, што развіццю рэгіёна і міжнароднаму супрацоўніцтву спрыяюць культурныя сувязі. З імі лягчэй абменьвацца цікавым вопытам, рэалізоўваць крэатыўныя экалагічныя, турыстычныя і сацыяльныя праекты. Раён падпісаў чатыры пагадненні аб дружбе і супрацоўніцтве з муніцыпальным утварэннем Расійскай Федэрацыі, з Польшчай і Латвійскай рэспублікай. Наладжаны сяброўскія стасункі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама з цэнтрам беларускай культуры ў Даўгаўпілсе.


Аднак Надзея лічыць, што наладжваць сувязі трэба не толькі з бліжэйшымі краінамі. 180 гарадоў з усёй планеты ўвайшлі ў склад сеткі творчых гарадоў ЮНЕСКА, пад эгідай якой развіваюць крэатыўнасць і ствараюць індустрыю культуры на мясцовым узроўні з актыўным міжнародным супрацоўніцтвам. З Беларусі ў ёй пакуль толькі Палессе, Нясвіж і Бярэзінскі заказнік. Заяўку на ўключэнне ў сетку плануе падаць і ўнікальная сваёй Ельняй, гісторыка-культурнай спадчынай Міёршчына. Гэта дапаможа пашырыць гарызонты абмену карыснай інфармацыяй і далучыць у раён новыя інвестыцыі.


Адной з ідэй мерапрыемства стала распрацоўка ўнікальнай мадэлі глобуса, дзе геаграфія здымкаў толькі Міёрскага раёна. Пажаданне, каб ён стаў асновай, цэнтрам, на якім будзе базіравацца развіццё нашага краю, у тым ліку сферы культуры.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 апреля 2021
Алексей, Георгий, Марк, Николай, Платон, Семен

Именины 17 апреля 2021
Адриан, Вениамин, Георгий, Иван, Иосиф, Никита, Николай, Федор, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта