Экологический фестиваль объединяет и греет сердечным теплом
gazeta 18-09-2019, 16:30 784 ГрамадстваНад паўвостравам шэрыя хмары. То сцішваецца, то зноў шчодра сыпле халодны восеньскі дождж. Экалагічны фестываль прадаўжаецца. Некалькі хвілін да ўрачыстага адкрыцця. Эпіцэнтрам падзей становіцца сцэна.
На фестываль «Жураўлі і журавіны Міёрскага краю» прыехалі прадстаўнікі ўлады з суседніх раёнаў, госці з бліжняга замежжа. Разам са старшынёй Міёрскага райвыканкама Ігарам Кузняцовым яны падняліся на сцэну, каб прывітаць жыхароў нашага раёна, удзельнікаў і гасцей экафэста.
Цікавым і насычаным назваў свята жураўлёў і журавін генеральны консул Рэспублікі Беларусь ў Даўгаўпілсе Уладзімір Клімаў. У захапленні ад міёрскіх краявідаў, жураўлёў на палях і маштабу фестывалю Павераны ў справах Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі Берэнд дэ Гроот. На думку менеджара праекта «Разам для грамады і прыроды: узмацненне працэсу развіцця ў Міёрскім раёне праз супрацоўніцтва мясцовай улады і грама- дзянскай супольнасці» Алега Сівагракава, жураўлі і журавіны павінны стаць не толькі брэндам Міёршчыны, але і сусветным трэндам. Ад імя прадстаўнікоў суседніх раёнаў з прывітальным словам звярнулася старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў Галіна Унуковіч. Адзначыла, што экалагічнае свята ў Міёрах аб’ядноўвае розных людзей і вершаваным радком падкрэсліла:
– Только с чистой крылатой душой
Жизнь становится хороша!
Кожны з выступоўцаў гаварыў пра адметнасць экалагічнага фестывалю, яго гасціннасць і цёплую атмасферу, якую не здольна перайначыць няўтульнае надвор’е.
Прадаўжэнне свята – цырымонія ўзнагароджвання. Першай на сцэну паднялася аператар машыннага даення КУП «Язна» Наталля Валынец. За належнае выхаванне васьмі дзяцей яе ўзнагародзілі Ордэнам Маці.
Па традыцыі, ушанавалі старэйшын вёсак, гаспадароў асабістых падворкаў.
Вынікі конкурсу па зборы журавін, што прайшоў напярэдадні, аб’явіла старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Аксана Падзява. Перамога за камандай УП ЖКГ, за імі – камбікормавы завод, трэцяя пазіцыя ў аддзела па адукацыі.
Падарункі ад раённай газеты «Міёрскія навіны» атрымалі пераможцы фотаконкурсу «Журавінавы россып».
Дырэктар ГА «Ахова птушак Бацькаўшыны» Аляксандр Вінчэўскі ўзнагародзіў міёрскіх валанцёраў.
Падарункі для ўсіх гасцей – канцэрты, святочныя пляцоўкі, майстар-класы і шмат іншых адметнасцей.
Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.