Об охране труда говорили в Миорском РДК
gazeta 16-09-2019, 15:12 526 Грамадства
Раённы семінар па забеспячэнні бяспечных умоў працы на рабочых месцах адбыўся 10 верасня ў РДК. Ён завяршыў мерапрыемствы «Адзінага дня бяспекі» з удзелам грамадскіх інспектараў і інжынераў па ахове працы. Ва ўступным слове намеснік старшыні райвыканкама Алена Шалонька падкрэсліла важнасць праводзімай у дадзеным напрамку дзейнасці, бо гэта клопат пра здароўе і жыццё людзей.
Пасля відэафільма пра важнасць захавання аховы працы на вытворчасці з аналізам прычын траўматызму на прадпрыемствах і ў арганізацыях раёна выступіў галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Руслан Карпуць. Ён падкрэсліў, што няшчасныя выпадкі і трагічныя здарэнні – найперш вынік недахопаў у арганізацыі рабочых месц працадаўцамі, парушэння патрабаванняў заканадаўства, інструкцый арганізатарамі работ і работнікамі. Патлумачыў гэтыя патрабаванні, удакладніў напрамкі прафілактыкі здарэнняў і алгарытм паводзін, калі іх папярэдзіць не ўдалося.
Пра парадак падрыхтоўкі работнікаў па пытаннях пажарнай бяспекі і праверкі іх ведаў падрабязна расказваў першы намеснік начальніка РАНС Уладзімір Рачыцкі. Сёлета загаранняў на Міёршчыне паболела, агонь знаходзіць ахвяры. Значыць, неабходна больш дакладна выконваць патрабаванні заканадаўства, якое пастаянна абнаўляецца і ўдасканальваецца, вучыць персанал і правяраць веды па пажарнай бяспецы.
Ролі і абавязкам грамадскіх інспектараў працы ў захаванні патрабаванняў працоўнага заканадаўства прысвяціла выступленне старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Аксана Падзява.
З удзелам актыву, які прысутнічаў на семінары, адбылося пасяджэнне раённай камісіі па ахове працы.
Фота аўтара.
Леанід МАТЭЛЕНАК.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.



