Авторизация
 

Перапіс насельніцтва-2019: 4 кастрычніка ў 00.00

 Пра падрыхтоўку да важнай кампаніі ішла размова на пасяджэнні часовай раённай камісіі па садзейнічанні перапісу Рэспублікі Беларусь 2019 года. Вызначылі асноўныя моманты, узгаднілі часовы перапісны персанал, прадастаўленне памяшканняў для стацыянарных участкаў, абсталявання і транспарта.

Згодна з Указам Прэзідэнта ад 24 кастрычніка 2016 г. № 384 «Аб правядзенні ў 2019 годзе перапісу насельніцтва Рэспублікі Беларусь», трэці ў гісторыі незалежнай Беларусі перапіс пройдзе з 4 па 30 кастрычніка.

Па інфармацыі начальніка аддзела статыстыкі Міёрскага раёна Наталлі Новік, апытаюць грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных і асоб без грамадзянства, якія пастаянна або часова пражываюць ці знаходзяцца ў нашай краіне. У анкеты ўнясуць іх дадзеныя, нават калі падчас перапісу яны часова знаходзяцца на тэрыторыі замежных дзяржаў.


Пастаянна пражываючыя – гэта грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя і асобы без грамадзянства, хто жыве бесперапынна ў краіне на працягу аднаго года і больш. Падчас перапісу яны могуць знаходзіцца па месцы жыхарства ці часова адсутнічаць у сувязі з выездам за мяжу ў камандзіроўку, на работу, вучобу, адпачынак ці з іншай мэтай тэрмінам да аднаго года. У анкеты трапяць дадзеныя замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія прыбылі ў Беларусь на работу, вучобу ці з іншай мэтай на год і больш. Пастаянна пражываючымі лічацца і тыя, хто шукае прытулку, але яшчэ не атрымаў від на жыхарства, калі знахо- дзіцца ў нашай краіне адзін год і больш. А таксама тыя, хто тут нядаўна, але плануе пражываць звыш года.


У якасці часова пражываючых належаць перапісу грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя і асобы без грамадзянства, якія прыбылі з-за мяжы на работу, вучобу ці з іншай мэтай на тэрмін да аднаго года. Не адносяцца да ліку рэспандэнтаў людзі, што выехалі за мяжу ў камандзіроўку, на работу, вучобу, адпачынак, лячэнне ці з іншай мэтай на год і больш.


Пералік насельніцтва ўстанаўліваецца па стане на 0 гадзін 4 кастрычніка. Менавіта дадзеныя за гэты момант занясуць у перапісныя лісты: не заносяцца дадзеныя на дзяцей, якія нарадзіліся пазней, аднак заносяцца на тых, хто памёр пасля.
Прыняць удзел у перапісе насельніцтва можна будзе адным з трох спосабаў: самастойна праз інтэрнэт, адказаўшы на пытанні перапісчыка на стацыянарным участку ці па месцы жыхарства.


Часовы перапісны персанал уключае 31 чалавека. Ад іх граматнасці і адказнасці залежыць ход важнай кампаніі ў раёне і яе вынікі. Прапанаваныя кандыдатуры ўзгаднілі на пасяджэнні камісіі.

 
На тэрыторыі раёна будуць працаваць два стацыянарныя перапісныя ўчасткі. Адзін размесціцца ў кабінеце аддзела статыстыкі (г. Міёры, вул. Камуністычная, 8, 2-і паверх). Другі – у зале пасяджэнняў Дзісенскага гарвыканкама (г. Дзісна, вул. Тэльмана, 1, 1-ы паверх). Рэжым работы без выхадных: з 4 па 6 кастрычніка – з 9.00 да 21.00, з 7 па 30 кастрычніка – з 9.00 да 20.00.


З 4 па 18 кастрычніка можна перапісацца праз інтэрнэт: на афіцыйным сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь (Белстат) з’явіцца актыўная ўкладка «Прайсці перапіс па інтэрнэце». Значна паскорыць працэс увядзення ідэнтыфікацыйнага нумару і паролю, калі рэспандэнт зарэгістраваны ў міжбанкаўскай сістэме ідэнтыфікацыі. У іншым выпадку неабходна набраць ідэнтыфікацыйны нумар і нумар тэлефона, на які прыйдзе СМС з кодам. Далей неабходна ўвайсці ў анкету, паслядоўна адказаць на пытанні (дадзеныя на ўсіх членаў сям’і) і адправіць анкету.


Разам са стацыянарнымі ўчасткамі і інтэрнэт-перапісам у гэтыя дні будуць дзейнічаць мабільныя брыгады перапісчыкаў. Яны ўнясуць дадзеныя работнікаў арганізацый і прадпрыемстваў, а таксама членаў іх сем’яў у анкеты без адрыву ад вытворчасці.
З 21 па 30 кастрычніка перапісчыкі наведаюцца па адрасах, дзе не прайшлі перапіс.


Удзелам у перапісе насельніцтва мы вызначаем сваю будучыню на бліжэйшае дзесяцігоддзе. Важна не ўпусціць ніводнага чалавека. Не замаруджвайце работу персаналу, па магчымасці дапамагайце. Просьба прывязаць сабак, забяспечыць асвятленне прыдамавых тэрыторый. Пускайце часовы перапісны персанал у пад’езды дамоў з кодавымі замкамі з 21 па 30 кастрычніка.

Фота для ілюстрацыі.

 

Алена ВАРОНІНА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 448
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 81 479
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 62 118
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 947
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 625
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 131
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 200
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 сентября 2019
Александр, Алексей, Глеб, Давид, Ефим, Захар, Максим, Федор, Елизавета, Ираида, Раиса, Афанасий

Именины 17 сентября 2019
Александр, Василий, Григорий, Иван, Митрофан, Михаил, Моисей, Николай, Павел, Петр, Степан, Федор, Юлиан, Елена

Госці краін

free counters
Партнеры сайта