Авторизация
 

Дапамажыце падлетку палюбіць жыццё!

 З 5 па 13 верасня ў вобласці праходзіць акцыя «Любі і цані жыццё!»

Думкі развітацца з жыццём у падлетка не ўзнікаюць без прычыны. Суіцыдальная гатоўнасць развіваецца на фоне працяглых перажыванняў, якія траўмуюць псіхіку. Спроба забіць сябе – крык аб дапамозе, імкненне прыцягнуць увагу да сваіх пакут.

Асноўныя прычыны:
адсутнасць увагі з боку дарослых;
алкагалізм і наркаманія ў бацькоў;
жорсткасць у адносінах да падлетка, псіхалагічны, фізічны і сексуальны гвалт;
алкагалізм і наркаманія сярод падлеткаў;
страта сэнсу жыцця;
нізкая самаацэнка, цяжкасці ў самавызначэнні;
беднае эмацыянальнае і інтэлектуальнае жыццё;
падзенне маральна-этычных каштоўнасцей.


Памятка для бацькоў
Калі адчулі небяспеку:
клапаціцеся пра дзіця, уважліва слухайце;
будзьце шчырымі ў зносінах, спакойна і тактоўна пытайцеся пра сітуацыю, якая вас непакоіць;
дапамагайце вызначыць крыніцу псіхічнага дыскамфорту;
абнадзейвайце, што праблемы можна вырашыць канструктыўна;
дапамагайце дзіцяці ўсвядоміць яго асабовыя рэсурсы;
падтрымлівайце ў паспяховай рэалізацыі, разам вызначайце перспектыву на будучае;
адкрыта абмяркоўвайце сямейныя і ўнутраныя праблемы дзіцяці;

дапамагайце ставіць рэальныя мэты ў жыцці і дабівацца іх;
вартыя пачынанні заахвочвайце словам і справай;
любіце сваіх дзяцей – і малых, і дарослых. Будзьце ўважлівымі і далікатнымі;
захоўвайце кантакт з дзіцём;
размаўляйце, нягледзячы на патрэбу ў аддзяленні ад бацькоў.


Справіцца з падлеткавымі праблемамі дапамогуць у раённым сацыяльна-педагагічным цэнтры (г. Міёры, вул. Камуністычная, 8, каб. 11). Звяртайцеся па нумарах 5 18 49, 5 07 79. Тэлефон даверу ў рэспубліцы – 8 (017) 246 03 03.


Аляксандр ЮРЧАНКА,
педагог-псіхолаг раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 448
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 81 479
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 62 118
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 947
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 625
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 131
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 200
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 сентября 2019
Александр, Алексей, Глеб, Давид, Ефим, Захар, Максим, Федор, Елизавета, Ираида, Раиса, Афанасий

Именины 17 сентября 2019
Александр, Василий, Григорий, Иван, Митрофан, Михаил, Моисей, Николай, Павел, Петр, Степан, Федор, Юлиан, Елена

Госці краін

free counters
Партнеры сайта