Авторизация
 

Дзмітрый Кукуць 20 гадоў носіць пагоны праваахоўніка

 Дваццаць гадоў старшы следчы Міёрскага раённага аддзела Следчага камітэта Дзмітрый КУКУЦЬ носіць пагоны праваахоўніка. А калісьці не хапіла некалькіх балаў, каб паступіць у Мінскае пажарна-тэхнічнае вучылішча.

Уважлівасць і псіхалагічная ўстойлівасць неабходны следчаму. Працуючы на месцы здарэння, важна не выпусціць з поля зроку ніводную дэталь і не ўпусціць глыбока ў душу ўбачанае. 

У службовым кабінеце светла і прасторна. На стале адна з крымінальных спраў старонак на 100 – 150. Звычайна на руках у следчага спраў пяць, па якіх устаноўлены падазроныя, і тры – чатыры, дзе трэба высветліць асобу зламысніка. На расследаванне кожнай – два месяцы. Часам удаецца разабрацца хутчэй ці, наадварот, следства доўжыцца да паўгода.


На паліцы ляжаць тры фуражкі. Адну Дзмітрый Кукуць насіў курсантам Акадэміі МУС. Другую, калі працаваў у папраўчай установе. Трэцяя – галаўны ўбор старшага следчага.


Ці ўдасца падрабязна распытаць субяседніка пра выбар прафесіі, асаблівасці службы і вольны час, не ведаю. Дзмітрый дзяжурыць у складзе следча-аператыўнай групы. Калі паведамяць пра злачынства, адправіцца на выклік.


– Дзяжурства выпадае два разы на тыдзень. Следчы ўзначальвае групу і па прыбыцці на месца здарэння вызначае задачы для кожнага, – тлумачыць Дзмітрый Аляксандравіч. – Выязджаем на суіцыды, дарожна-транспартныя здарэнні, крадзяжы, забойствы і іншыя злачынствы. Аглядаю месца здарэння, складаю пратакол. Трэба зразумець, як дзейнічаў злачынца, вызначыць, дзе і якія пакінуў сляды. Чым іх больш – тым прасцей даказаць віну.


Старшы следчы прыгадвае выпадкі, калі зламыснікаў затрымлівалі праз некалькі гадзін пасля злачынства.
Рэдкае дзяжурства праходзіць спакойна. Звычайна па два – тры выезды.


– Можам за суткі выехаць на тры кра-дзяжы і справіцца хутка. На месцы забойства або дарожна-транспартнага здарэння з пацярпелымі ці загінулымі працуем гадзін па 12, – расказвае старшы следчы. – Напрыклад, у лютым у Дзісну, дзе было ўчынена забойства, скіраваліся ў другой палове дня, а вярнуліся пасля паўночы. Раніцай – на працу. Чакаў вялікі аб’ём работы: збор доказаў, апытанне сведкаў, прызначэнне экспертыз.


Расследуючы злачынствы, звязаныя з гібеллю людзей, важна не паддавацца эмоцыям. Хоць бывае няпроста. Некалькі гадоў таму Дзмітрый вёў справу аб самагубстве міёрскай школьніцы. Дзяўчына была аднакласніцай яго сына.
Псіхалагічную стойкасць трэніруе пастаянна. Наўрад ці навучаць ёй падручнікі. Гэта самастойная работа.


Абавязкі следчага Дзмітрый Кукуць асвойваў непасрэдна на практыцы. У раённы аддзел Следчага камітэта ўладкаваўся ў 2014 годзе, калі расфарміравалі папраўчую ўстанову адкрытага тыпу № 13 у вёсцы Горкі Мікалаёўскага сельсавета. Гэта было першае месца службы выпускніка крымінальна-выканаўчага факультэта Акадэміі МУС. Пачынаў старшым оперупаўнаважаным, пасля прызначылі намеснікам начальніка.


– Прапаноўвалі прадоўжыць работу ў крымінальна-выканаўчай сістэме ў Віцебску. Але ў мяне ў Міёрах была сям’я, толькі вырашылі кватэрнае пытанне. Застаўся ў родным горадзе, – расказвае субяседнік. – На былым месцы службы многаму навучыўся ў начальніка ўстановы Івана Протаса. Дзякуючы яму рэалізаваў сябе ў прафесіі. Тэарэтычныя веды – адно, а практычная дзейнасць – зусім іншае. Іван Іванавіч даваў слушныя парады, дапамагаў. Мы і цяпер падтрымліваем адносіны. Часцей па тэлефоне.


Як бы склалася жыццё, калі б стаў выратавальнікам, Дзмітрый не задумваўся. Разважаць пра тое, што не адбылося – не ў яго правілах. Знайшоў сябе ў праваахоўных органах.


Спраўляцца са складанасцямі службы дапамагае падтрымка сям’і. Жонка Галіна працуе медсястрой у паліклініцы. Сын Ілья – студэнт-трэццякурснік гістарычнага факультэта Полацкага дзяржуніверсітэта. Дачка Ульяна вучыцца ў шостым класе. Малодшая Ліза сёлета пайшла ў першы. Любяць разам праводзіць час на дачы непадалёку ад райцэнтра, падарожнічаюць па Беларусі. Шмат уражанняў пакінуў мінулагодні адпачынак на моры.


Аб прафесійным свяце Дзмітрыя ў сям’і не забываюць. Па традыцыі, дачушкі малююць для таты віншавальныя паштоўкі – самы прыемны падарунак.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 448
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 81 479
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 62 118
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 947
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 625
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 131
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 200
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 сентября 2019
Александр, Алексей, Глеб, Давид, Ефим, Захар, Максим, Федор, Елизавета, Ираида, Раиса, Афанасий

Именины 17 сентября 2019
Александр, Василий, Григорий, Иван, Митрофан, Михаил, Моисей, Николай, Павел, Петр, Степан, Федор, Юлиан, Елена

Госці краін

free counters
Партнеры сайта