На чыгуначных аб’ектах на тэрыторыі раёна за сем месяцаў не зарэгістравана няшчасных выпадкаў, фактаў траўматызму непаўналетніх, спроб суіцыду. Выяўлена 27 адміністрацыйных правапарушэнняў. Найбольш частае – пераход шляхоў у неўстаноўленым месцы.
У Міёрах абсталявана месца для пераходу шляхоў. Устанавілі 11 фактаў. Адказнасць за парушэнне – папярэджанне або штраф да дзвюх базавых велічынь.
Выяўлена 11 выпадкаў парушэння правіл праезду чыгуначнага пераезду. Гэта караецца штрафам ад дзвюх да чатырох базавых велічынь.
Затрыманы на аб’ектах чыгуначнага транспарту чацвёра грамадзян у стане алкагольнага ап’янення. У адносінах яшчэ да аднаго склалі пратакол за курэнне ў забароненым месцы.
Прыцягнуць да адказнасці – не самамэта. Галоўнае – захаваць жыццё і здароўе грамадзян.
Фота для ілюстрацыі.
Васіль БАЛАД,
начальнік Міёрскага раённага аддзела ўнутраных спраў.