Куда сдать излишки продукции

 Верхнядзвінскае райспажыўтаварыства на пастаяннай аснове закупляе ў насельніцтва сельскагаспадарчую прадукцыю, чорны і каляровы металы, другасную сыравіну, мяса буйной рагатай жывёлы. У кожнай гандлёвай кропцы Міёршчыны дзейнічае «Куток здатчыка» з інфармацыяй пра прыёмку, ДАСТы, цэны. Больш падрабязна – на сайце аддзела нарыхтовак Верхнядзвінскага райспажыўтаварыства http://vdvinskkzp.by/. 

Здаць яблыкі і другасную сыравіну можна ў наступных магазінах: «Родны кут» (г. Міёры, вул. Леніна, 66), № 133 (г. Міёры, вул. Юбілейная, 5), № 107 ва Узмёнах, № 108 у Даўгінаве, № 109 у Слабадзе, № 110 у Паташні, № 111 у Павяцці, № 112 у Ідолце, № 114 у Пад’ельцах, № 115 у Чапуках, № 117 у Новым Пагосце, № 116 у Наўгародах, № 118 у Волкаўшчыне, № 119 у Туркове, № 120 у Дрыгучах, № 121 у Пераброддзі, № 122 у Чэрасах, № 130 у Старых Круках.


Апалыя яблыкі можна здаць па адрасе г. Міёры, вул. Вакзальная, 3А. Там цана будзе вышэй.
Другасную сыравіну і металалом прымуць па адрасе г. Міёры, вул. Вакзальная, 2А.

Належную ўвагу надаюць якасці прымаемай прадукцыі. Ёсць правілы.

МАКУЛАТУРА не павінна быць забруджанай хімікатамі, лакафарбавымі рэчамі і масламі. Не дапускаецца дабаўленняў дрэва, жалеза, калькі, канцылярскіх счэпак, пластыкавых файлаў і папак. Не прымуць вельмі забруджаную, гарэлую, вільготную і ламініраваную макулатуру. Нельга здаваць харчовае смецце: абгорткі ад цукерак, вырабы з устойлівага да вільгаці кардону (каробкі з-пад малака, пачкі ад цыгарэт і іншыя ўпакоўкі з лакавым ці поліэтыленавым пакрыццём), ламініраваную і наждачную паперу, а таксама пакрытую фольгай ці тканінай. Пажадана ўвязаць стопку макулатуры шпагатам ці скласці ў каробкі або мяхі.


ПОЛІЭТЫЛЕН мяккі і плёнка павінны быць чыстымі, без бруду і пылу, рэштак прадукцыі. Не прымаюць бутэлькі з полікарбанату, поліпрапілену, ПВХ і іншыя, з-пад алею, малака, тэхнічных вадкасцей. Нельга здаваць непразрыстыя ёмістасці і нестандартных колераў (залаты, сярэбраны, фіялетавы, белы). Унутры не павінна быць вадкасці і ПВХ (трубачак). Крышачкі адкруціце – яны не патрэбны.


Прымаюць ПОЛІЭТЫЛЕНАВЫЯ СКРЫНІ І ЛОМ СКРЫНЯЎ рыбных, гароднінных, малочных, віна-гарэлачных, каўбасных, якія вышлі з ужытку. Не дапускаецца рэштак ежы, тлушчу, бруду і пылу.


ПОЛІЭТЫЛЕНАВЫЯ КАНІСТРЫ з-пад розных вадкасцей павінны быць чыстымі, без напаўнення.


Прымаем ШКЛАБОЙ: шкляныя бутэлькі піўныя, з-пад гарэлкі, безалкагольных напояў, віна, шампанскага, слоікі, слоічкі з-пад дзіцячых кансерваў, стары шкляны посуд, аптычнае шкло, шкляныя трубкі. Пажадана складваць яго ў мяхі. Біць матэрыял не варта, возьмем і цэлую тару. Не падыдуць люстэркі, аконнае і шматслойнае шкло, вырабы з арміруючай сеткай ці тугаплаўкай сыравінай, каленае шкло, бітае з іншароднымі прадметамі (камяні, жалеза, вугаль, кераміка). Шклабой павінен быць сухім.

Да пладоваагародніннай прадукцыі наступныя патрабаванні.

Морква. Караняплоды свежыя, без захворванняў, трэшчын і забруджванняў, пашкоджанняў шкоднікамі. Аднароднай афарбоўкі, акуратнай формы. Памер па найбольшым дыяметры – 2,5 – 6 сантыметраў.


Чырвоныя буракі. Свежыя сухія караняплоды, цэлыя, без захворванняў, трэшчын і пашкоджання сельскагаспадарчымі шкоднікамі. Мякаць сакавітая цёмна-чырвоная. Дыяметр караняплодаў 5 – 12 сантыметраў.


Цыбуля. Спелая, здаровая, сухая і незабруджаная. Шыйка – 2 сантыметры. Памер цыбулі авальнай формы ў 4 см, іншай – 5 см.
Бульба харчовая. Клубні цэлыя, сухія, непрарослыя, без бруду і захворванняў, спелыя са шчыльнай лупінай. Памер – 6 сантыметраў. Не бяром завялыя, маршчыністыя, разрэзаныя, пабітыя і пашкоджаныя.


Капуста. Свежая, цэлая, без хвароб, непрарослая, чыстая, аднаго батанічнага гатунку, без пашкоджанняў. Качаны шчыльныя, не рыхлыя. Вага – не менш за 1,3 кілаграма.


Журавіны. Свежыя, спелыя, чыстыя, без пабочнага паху і пладаножак, без пашкоджанняў і захворванняў. Ягады павінны быць вільготныя, але не цячы. Не прымаем зялёныя, з прымесямі іншых раслін, галінак, моху і лісця.

Фота з архіва рэдакцыі.
Ірына ТАМАШЭВІЧ,
старшыня праўлення Верхнядзвінскага райспажыўтаварыства.
Таццяна МАСЛЯКОВА,
галоўны бухгалтар.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.