Авторизация
 

Мікалая Масала павіншавалі з выхадам на заслужаны адпачынак

 Ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання 4 верасня адбылася невялікая ўрачыстасць. Праводзілі на заслужаны адпачынак начальніка раённай ветэрынарнай станцыі Мікалая МАСАЛА. Прыйшоў узрост, які дае права на пенсію. Аднак практычна ўсе прысутныя звярталіся да Мікалая Пятровіча не столькі з пытаннем, колькі са сцвярджэннем, што трэба вярнуцца на працу. Пакуль ён непадзельна ўспрымаецца з пасадай галоўнага ветэрынарнага ўрача раёна.

Старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў уручыў Мікалаю Масалу Ганаровую грамату раённага выканаўчага камітэта. Падзякаваў за шматгадовую плённую працу на адказным пасту. Часам нябачную, няўдзячную, але надта патрэбную. Пра многае зробленае нагадаў начальнік райсельгасхарчу Аляксандр Шокель. Гучалі пажаданні здароўя і даўгалецця. Але ж праца стымулюе, натхняе – без яе таксама нельга.


Мікалай Масал нарадзіўся ў вёсцы Ляцяхі Краснагорскага раёна на Браншчыне. З адзнакай скончыў Кокінскі саўгас-тэхнікум, а затым і Віцебскі ветінстытут, дзе атрымаў спецыяльнасць «Ветурач». Пачынаў у 1975 годзе заатэхнікам калгаса «Ударнік» у родных мясцінах. З 1986-га на Гомельшчыне працаваў па спецыяльнасці і ўзначальваў саўгас. З лістапада 1999-га – у нашым раёне. Быў вядучым ветурачом-эпізаатолагам Дзісенскай участковай ветлячэбніцы, а затым – Міёрскай, кіраваў райветлабараторыяй, займаў пасаду намесніка начальніка раённай ветстанцыі, з 1 верасня 2011-га – начальніка.


У вытворчай характарыстыцы толькі станоўчыя водгукі: граматны, кампетэнтны, адказны, хутка арыентуецца ў зменлівых эканамічных умовах і аператыўна прымае правільныя рашэнні, умела знаходзіць выйсце са складаных сітуацый на рабочым месцы, настойлівы, патрабавальны, паважлівы да людзей.


Надта напружаны і актыўны перыяд працоўнай дзейнасці закончыў выдатны спецыяліст і ўмелы кіраўнік. Ці доўга ён зможа карыстацца перавагамі заслужанага адпачынку?

Фота аўтара. 

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 апреля 2021
Вениамин, Иван, Иннокентий, Иосиф, Анна

Именины 12 апреля 2021
Захар, Иван

Госці краін

free counters
Партнеры сайта