Авторизация
 

Якія спецыяльнасці карысталіся папулярнасцю ў абітурыентаў

 Падведзены вынікі ўступнай кампаніі 2019 года. Сёлета колькасць удзельнікаў цэнтралізаванага тэсціравання скарацілася на 1032 і склала 8578 чалавек.

У Полацкім дзяржаўным універсітэце і сямі сярэдніх спецыяльных установах працавалі камісіі па падрыхтоўцы і правядзенні ўступных іспытаў пад кіраўніцтвам старшыні Камітэта дзяржкантролю вобласці Вадзіма Заранкіна.


У Полацкім дзяржуніверсітэце ход цэнтралізаванага тэсціравання кантралявалі 88 далучаных работнікаў органаў выканаўчай улады, устаноў адукацыі Полацка і Наваполацка.


Сёлета ПДУ вёў набор па 32 спецыяльнасцях. Адкрыты дзве новыя – «Праграмуемыя мабільныя сістэмы» і «Электронны маркетынг». Спыніла работу «Водазабеспячэнне, водаадвядзенне і ахова водных рэсурсаў».


На бюджэтную форму навучання залічана 557 чалавек, у тым ліку на дзённую – 520, на завочную – 37. Агульны конкурс па ўніверсітэце склаў 1,38 чалавека на месца пры агульным на бюджэтныя месцы 1,87.


Некалькі гадоў запар найбольшай папулярнасцю карыстаецца спецыяльнасць «Правазнаўства» – 5,75 чалавека на месца (4 бюджэтныя), летась было 4,75.


Зацікавіла абітурыентаў новая спецыяльнасць «Электронны маркетынг» – 4,67. Лідзіравалі таксама «Сацыяльныя камунікацыі» і «Фінансы і крэдыт» – па 3,33 чалавека на месца. Менш папулярнымі былі «Аўтамабільныя дарогі» і «Тэхналогія машынабудавання», дзе конкурс склаў менш за аднаго чалавека на месца.


Сёлета самыя высокія прахадныя балы па спецыяльнасцях «Сацыяльныя камунікацыі» – 328, «Рамана-германская філалогія» – 317, «Правазнаўства» – 317. Найбольшы вынік у абітурыента, які атрымаў 378 балаў у суме ўступных іспытаў цэнтралізаванага тэсціравання. Каля 70 чалавек, залічаных на бюджэт, маюць звыш 300 балаў.


Найбольшай папулярнасцю сярод сярэдніх спецыяльных устаноў карысталіся Полацкі дзяржаўны эканамічны каледж, Полацкі педагагічны каледж ВДУ імя П. М. Машэрава і Полацкі дзяржаўны каледж. Усяго ў ссну рэгіёна прынята 1028 чалавек, у тым ліку 646 на бюджэт. Тут будуць атрымліваць адукацыю 12 замежных грамадзян.
Арганізацыі-заказчыкі кадраў заявілі 603 спецыялістаў, у тым ліку ў прыватнай форме ўласнасці – аднаго. 

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 448
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 81 479
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 62 118
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 947
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 625
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 131
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 200
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 сентября 2019
Александр, Алексей, Глеб, Давид, Ефим, Захар, Максим, Федор, Елизавета, Ираида, Раиса, Афанасий

Именины 17 сентября 2019
Александр, Василий, Григорий, Иван, Митрофан, Михаил, Моисей, Николай, Павел, Петр, Степан, Федор, Юлиан, Елена

Госці краін

free counters
Партнеры сайта