Авторизация
 

Пілігрымка з Міёр у Браслаў

 У Браславе 16 і 17 жніўня святкавалі 10-годдзе каранацыі цудатворнага абраза і 20-годдзе ўтварэння самай маладой у Беларусі Віцебскай дыяцэзіі.

Апоўдні 16 жніўня з Міёр выехала веласіпедная пілігрымка з 12 чалавек. Узначалілі яе пробашч парафіі ксёндз Андрэй Кулік і госць з Віцебска, ксёндз Антон Лагунёнак. 36 кіламетраў адолелі без перашкод. Сталая Людміла Вярковіч выправілася з Міёр крыху раней. Пабаялася, што не справіцца з тэмпам маладых удзельнікаў. Але нават апярэдзіла землякоў. Пешшу ў Браслаў прыйшлі пілігрымы з Глыбокага.


Ля ўваходу ў браслаўскую святыню стомленых пілігрымаў сустракаў і акрапляў святой вадой біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Пасля вернікі ўваходзілі ў касцёл і кланяліся крыжам. Так аддавалі пашану Божай Маці. Давяралі ёй свае боль і смутак, дзякавалі за атрыманыя ласкі і прасілі супакою. Затым удзельнічалі ў вячэрняй Святой імшы.


Начная працэсія з копіяй абраза Маці Божай Валадаркі Азёраў на чале з біскупам Алегам Буткевічам прайшла вакол Замкавай гары ў Браславе. Ціхае надвор’е і шэсце з некалькіх соцень вернікаў са свечкамі стварала таямнічую і адначасова ўрачыстую атмасферу зорнай ночы.


Апоўначы ў касцёле перад цудадзейным абразом адбылася Святая служба. З вернікамі маліліся арцыбіскуп, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч і біскуп з Мінска Юрый Касабуцкі, шмат святароў і законных сясцёр. Набажэнствы ішлі ноччу і на наступны дзень.


Сведчаннем вялікай пашаны і даверу да Маці Божай была вялікая колькасць людзей, што сабраліся на ўрачыстасці ў Браславе. Малітоўная традыцыя ў намоленым месцы трывае не адно стагоддзе.

Фота Жанны ЗАКРЭЎСКАЙ.
Падрыхтавала Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 963
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 339
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 74 527
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 825
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 310
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 349
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 500
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 января 2020
Галактион, Илья, Макар, Петр, Татьяна

Именины 24 января 2020
Виталий, Владимир, Иосиф, Михаил, Николай, Степан, Терентий, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта