Авторизация
 

Як не трапіць у непрыемнасці за мяжой

 Паверыць на слова размешчанай у інтэрнэце прапанове пра работу за мяжой ці праверыць інфармацыю ў кампетэнтных органах. Што трэба ведаць і зрабіць, перш чым адправіцца на заробкі ў чужую краіну, расказвае старшы інспектар групы па грамадзянстве і міграцыі Міёрскага РАУС Таццяна ЛЫСЁНАК:

Праблемы з працаўладкаваннем за мяжой узнікаюць, калі работнік не прытрымліваецца правіл бяспечнага выезду і не знаёмы з законамі краіны, куды збіраецца.

– Прыватныя асобы размяшчаюць у сеціве шмат прапаноў работы за мяжой. З жадаючымі менеджары звязваюцца па мабільным, паведамляюць дату і месца выезду. Асабістых сустрэч не адбываецца. Наёмныя перавозчыкі толькі ажыццяўляюць дастаўку. Такім чынам, беларусы выязджаюць за мяжу без дакументаў, што пацвярджаюць факт прыёму на работу. У чужой краіне, як правіла, пражываюць і працуюць незаконна, не могуць адстойваць свае правы.


Калі прапанова паступіла ад фірмы, папрасіце паказаць ліцэнзію на працаўладкаванне за мяжой. Спіс фірм з ліцэнзіяй размешчаны на сайце Міністэрства ўнутраных спраў www.mvd.gov.by. Таксама пра іх можна даведацца ва ўпраўленні па грамадзянстве і міграцыі той вобласці, дзе зарэгістраваны.


Выезд за мяжу пры садзейнічанні фірм – найбольш бяспечны спосаб. Ліцэнзія накладае шэраг абавязкаў. Так, яшчэ на тэрыторыі нашай краіны з работнікам заключаюць працоўны дагавор. Ён рэгіструецца ва ўпраўленні па грамадзянстве і міграцыі. Адзін экзэмпляр даюць на рукі. Толькі пасля гэтага можна ехаць. На працягу пяці дзён з дня выезду работніка фірма абавязана паведаміць пра гэта ва ўпраўленне па грамадзянстве і міграцыі. Яна ж адказвае за прадастаўленую інфармацыю аб працадаўцы. Калі па віне іншаземнага наймальніка прычынена шкода здароўю работніка, матэрыяльную адказнасць таксама панясе фірма.


Падчас работы за мяжой рэкамендуем:
стаць на часовы консульскі ўлік;
нікому не аддаваць свой пашпарт;
калі ўмовы адрозніваюцца ад указаных у дагаворы, звязацца з фірмай па працаўладкаванні. Патрабуйце выправіць сітуацыю. Нічога не змянілася – маеце права адмовіцца ад работы;
не прымаць падарункі і не пазычаць ні ў кога грошы;
падтрымліваць сувязь з роднымі і сябрамі. Адразу паведамляць пра любыя перамены;
калі ўкралі дакументы ці ўзніклі іншыя праблемы, звяртацца ў пасольства або консульства Рэспублікі Беларусь ці ў паліцыю.


У чужой краіне, як і дома, ніколі не трэба забывацца пра ўважлівасць і разумную асцярожнасць.

У ТЭМУ
Размяшчаць рэкламу аб працаўладкаванні грамадзян за межамі краіны дазволена толькі пры ўзгадненні з Міністэрствам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

ДЛЯ ДАВЕДКІ
Дадатковую інфармацыю пра работу за мяжой можна атрымаць ва ўпраўленні па грамадзянстве і міграцыі Упраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама. Адрас: г. Віцебск, пр-т Фрунзе, 41-А. Прыём грамадзян у буднія дні з 8.00 да 13.00. Тэлефон – 8 0212 60 34 81. Электронны зварот накіроўвайце на адрас UGIM_UVD_Vitebsk@mvd.gov.by.

Нумар тэлефона «гарачай лініі» Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі – +375 017 218 52 64. Інфалінія па бяспечным выездзе і знаходжанні за мяжой – нумар 113.

Фота для ілюстрацыі.
Падрыхтавала Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 мая 2021
Адриан, Ирина, Яков

Именины 17 мая 2021
Иван, Исаакий, Кирилл, Климент, Леонтий, Никита, Николай, Мария, Пелагея

Госці краін

free counters
Партнеры сайта