Авторизация
 

Дасягненні і задачы газавай службы Міёршчыны

 Галоўны крытэрый поспеху газавай службы – безаварыйнае і бесперапыннае забеспячэнне звадкаваным і прыродным газам.

Першае ўражанне аб прадпрыемстве фарміруе яго знешні выгляд. Тэрыторыя Міёрскага раёна газазабеспячэння круглы год з густам аформленая і дагледжаная. За яркай знешнасцю – вопыт, прафесіяналізм, дысцыпліна. Пра дасягненні і задачы газавай службы раёна размаўляем з начальнікам Канстанцінам МАТЭЛЕНКАМ.

– Год паспяхова складваецца. Падключылі да газазабеспячэння аптэку № 111 у Міёрах. Працуем над двума праектамі ў Дзісне, – расказвае Канстанцін Анатольевіч. – Самае важнае, што мы па-ранейшаму безаварыйна і бесперапынна забяспечваем газам спажыўцоў. Працаваць з насельніцтвам – значыць, аказваць якасныя паслугі. Словы ўдзячнасці чуем часцей, чым скаргі. Праблемныя моманты вырашаем аператыўна.


Падчас замены газавага балона спажывец абавязаны быць дома. Гэта далёка не кожнаму зручна. Трэба з работы адпрошвацца, карэкціраваць планы. Як вырашаеце сітуацыю?


– Нашы машыны, у тым ліку і тыя, што дастаўляюць балоны, абсталяваны навігацыяй. Адсочваем іх месца знаходжання праз камп’ютар. Дакладны час прыбыцця да спажыўца вызначыць праблематычна, але прыблізна можна. Сувязь з абанентам трымае дыспетчар.


 Сучасныя тэхналогіі ўсё глыбей пранікаюць у розныя сферы. Што аблягчае службу газавікам?
– Укаранілі сістэму тэлеметрыі на прамежкавых (ПГРП) і шафных (ШРП) газарэгулятарных пунктах. Яна ажыццяўляе кантроль за тэхналагічнымі параметрамі і дазваляе адсочваць іх на адлегласці. Напрыклад, з Міёр можна назіраць за станам газарэгулятарнага пункта ў Дзісне. Карыстаемся тэхналогіяй «REGION-gaz»: прыборы праводзяць дыягностыку ГРП і ШРП, што эканоміць час на тэхнічным абслугоўванні.


На абход унутрыдамавога газавыкарыстальнага абсталявання слесары скіроўваюцца з планшэтамі. Фотаздымкі выключаюць магчымасць самавольнага рамонту. Дарэчы, рамонтныя работы са згоды абанентаў здымаюць на відэа. Гэта яшчэ больш дысцыплінуе спецыялістаў газавай службы.


Між тым па-ранейшаму ўсё вырашаюць кадры. Раскажыце пра свой калектыў.
– У нас 44 супрацоўнікі. Гэта нарматыўная колькасць. Спецыялісты пастаянна ўдасканальваюць уменні і навыкі. Зноў вызначылася брыгада слесараў Сяргея Гайлеша і Юрыя Аўласевіча пад кіраўніцтвам старшага майстра Уладзіміра Максіменкі. Занялі першае месца ў рэспубліканскім аглядзе-конкурсе прафмайстэрства. Здабыць такую перамогу нялёгка. Рыхтаваліся да спаборніцтва без адрыву ад вытворчасці.


 З нагоды прафесійнага свята сёлета адзначылі 11 нашых работнікаў. Ганаровай граматай узнагароджана Аксана Аўласевіч, аб’яўлена падзяка Руслану Драба, Максіму Антанёнку, Алене Івановай, Мікалаю Рымко. На Дошку гонару занесены партрэты Уладзіміра Пазняка, Жанны Голуб, Вадзіма Маляўкі. Званне ветэрана прадпрыемства прысвоена Валерыю Мажынскаму, Анатолю Альхімовічу, Алегу Лазоўскаму.


Памятаем пра былых работнікаў, якія не адно дзесяцігоддзе аддалі газавай службе. Так, 32 гады адпрацаваў слесарам Сямён Іванавіч Барылка, 26 – Мікалай Фёдаравіч Сцепулёнак, 33 гады быў за рулём Аляксей Аляксеевіч Латыш, 25 – Іван Уладзіміравіч Грыневіч, столькі ж спраўлялася з абавязкамі кладаўшчыка Паўліна Генрыкаўна Жарніковіч. 35 гадоў прымала заказы Сафія Іванаўна Рудзёнак, 34 – Зоя Пятроўна Рагоўская. 31 год адпрацаваў старшым майстрам Аляксандр Рыгоравіч Масейкін. Спіс ветэранаў даволі вялікі. Хтосьці з іх, на жаль, пайшоў з жыцця. Удзячны кожнаму за важкі ўнёсак у развіццё прадпрыемства.


Не газам адзіным жыве служба?
– Актыўна ўдзельнічаем у спартыўных мерапрыемствах і аглядах-конкурсах мастацкай самадзейнасці, выставах дэкаратыўна-прыкладной творчасці. У культурным і спартыўным жыцці ўстановы вызначаюцца Дар’я Шук, Аляксей Конах, Дзіна Юдзіцкая, Максім Антанёнак, Ігар Дзярко, Дана Сабітнюк, Вадзім Маляўка. У абласным дзіцячым конкурсе мастацкай самадзейнасці прымалі ўдзел дзеці нашых работнікаў.


Сёлета правялі цякучы рамонт адміністрацыйнага будынка, вытворчых памяшканняў, працягвалі добраўпарадкаванне тэрыторыі. Шмат зрабілі для гэтага Сяргей Пупін, Яўген Плехтан, Вадзім Маляўка.


Падзяліцеся перспектыўнымі планамі.
– У хуткім часе пусцім прыродны газ ва Узмёны. На чарзе Блажкі, Станулева, Павяцце. У наступным годзе пачнём газазабеспячэнне ААТ «ММПЗ-груп». Плануецца, што новыя дзіцячы сад і гандлёвы цэнтр, якія ўзвядуць у Міёрах, таксама стануць спажыўцамі газу.


Што пажадаеце сваім супрацоўнікам з нагоды прафесійнага свята?
– Гэта святочны дзень як для газавікоў, так і для работнікаў паліўнай, нафтавай прамысловасці.
Адрасую віншаванні Міёрскаму філіялу УП «Віцебскаблпаліва», аўтазаправачным станцыям, ЛВДС «Дзісна», газавікам з іншых прадпрыемстваў раёна. Жадаю ўсім здароўя і дабрабыту. Свайму калектыву ўдзячны за зладжаную работу. Няхай поўніцца скарбонка поспехаў і якасць нашых паслуг застаецца на высокім узроўні.

Фотаматэрыял аўтара.
Гутарыла Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 сентября 2021
Виктор, Герман, Дмитрий, Лев, Николай, Петр, Роман, Сергей, Евдокия, Ия, Карп

Именины 23 сентября 2021
Андрей, Василий, Гавриил, Глеб, Евгений, Иван, Климент, Константин, Николай, Павел, Петр, Татьяна, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта