Авторизация
 

Уплаціў адзіны падатак - аказвай паслугі

 Хутка пачнецца новы навучальны год, а разам з ім – прыемныя клопаты, мерапрыемствы і падрыхтоўка да іх. Калі хочаце дапамагчы камусьці ўпрыгожыць залу, правесці фота- і відэаздымку, арганізаваць музычнае суправаджэнне, зрабіць прычоску ці манікюр – спачатку заплаціце адзіны падатак. Рэгістрацыя ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка непатрэбна.

Перад пачаткам дзейнасці падайце пісьмовае паведамленне ў падатковую інспекцыю па месцы жыхарства. Укажыце, якія паслугі будзеце аказваць. Калі відаў дзейнасці некалькі, падатак налічаць адзін – з найвышэйшай стаўкай.


Стаўка адзінага падатку за месяц складае:
пры музычна-забаўляльным абслугоўванні вяселляў, юбілеяў і іншых урачыстых мерапрыемстваў; дзейнасці акцёраў, танцораў, музыкаў, выканаўцаў размоўнага жанру, якія выступаюць індывідуальна; паслугах тамады – 84 рублі для Полацка і Наваполацка, для іншых населеных пунктаў – 55 рублёў;
пры фотаздымцы і вырабе фатаграфій – 77 і 60 рублёў адпаведна;
пры відэаздымцы – 89 і 64 рублі;
пры касметычных, паслугах цырульняў, па манікюры і педыкюры – 55 і 23 рублі;
пры работах і паслугах па афармленні памяшканняў і іншых месц – 85 і 33 рублі.


Стаўкі адзінага падатку і іншыя пытанні можна даведацца на сайце Міністэрства па падатках і зборах http://www.nalog.gov.by або ў падатковай інспекцыі па адрасе вул. Камуністычная, 8, каб. 1. Тэл. 4 10 13, 8 (0214) 74 18 25.

Фота для ілюстрацыі.
Наталля ШАЛАМАЕВА,

намеснік начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах
Рэспублікі Беларусь па Полацкім раёне.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 июня 2021
Мария, Ефрем

Именины 23 июня 2021
Александр, Алексей, Андрей, Василий, Герасим, Иван, Игнатий, Илья, Иннокентий, Кузьма, Макар, Николай, Павел, Тимофей, Анна, Антонина, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта